Пісьменніца Марыя Ючкавіч: Беларусь прыгажэе з кожным днём



– Памятаю, як сваё першае пачуццё патрыятызму адчула ў 10-м класе, калі вясновай квітнеючай парой у школу завітала дэлегацыя пісьменнікаў. У складзе Ніл Гілевіч, Алесь Ставер, Пятрусь Броўка… Тады набыла сабе кніжку Гілевіча, ён паставіў мне там аўтограф. Прасякнуўшыся прыгожымі словамі, літаратурным талентам я пацвердзіла свае думкі: абавязкова буду паступаць на філфак БДУ, дзе, дарэчы, і выкладаў Ніл Гілевіч, абавязкова буду несці дзеткам святло беларускай мовы і літаратуры, вучыць фальклору, каб бераглі і паважалі сваю спадчыну. Так і сталася. Пасля ўніверсітэта вярнулася працаваць на маую радзіму ў родную школу Докшыцкага раёна, тут засталася назаўсёды. Жыву ў аграгарадку Сітцы па вуліцы, якая і па назве, і размяшчэнні - Цэнтральная. Прыгожая вуліца! Катэджы сельгаспрадпрыемства, падведзена да сядзіб газавае ацяпленне. Хоць ад райцэнтра далёка, але ў поўным сэнсе слоў цывілізацыя. Незалежная Беларусь для мяне краіна, якая будавалася на маіх вачах, якая прыгажэе бадай з кожным днём, гэта новае жыллё, новыя прадпрыемствы, шчаслівыя сем’і, малыя дзеці, навацыі ў навуцы і медыцыне, якасць адукацыі, для якой раблю і своё унёсак. Цяпер больш вольнага часу, дык склала азбуку ў вершах для першакласнікаў. Буду весці перамовы з выдавецтвам “Пачатковая школа”, што скажуць на гэты конт. Хачу таксама падзяліцца азбукай з мясцовымі настаўнікамі і даведацца іхнае меркаванне. Беларусь, роднае Парэчча - усё маё жыццё, непадалёк продкі збудавалі храм, які наведваю часта. Муж мой з Украіны, дык адзін год пражыла там. І што вы думаеце? Вучні пісалі пісьмы і пыталіся, калі вярнуся, прызнаваліся, што чакаюць на ўрокі. З гэтага і складаецца Радзіма, прыгожая і незалежная.

basikirskaya@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter