Фантастическая повесть «Закаханы скідзень» Галины Перун учит: доброта и ум всегда сильнее зла

Перамагло святло

З першай старонкi акунаешся ў незвычайны, таемны свет мiфалогii, пярэваратняў i нават — скiдзеняў. Прадказваю ваша пытанне: хто такi скiдзень? Гэта чалавек, якi можа ператварыцца ў ваўка i жыве ў яго скуры. У фантастычнай аповесцi Галiны Пярун людзi становяцца скiдзенямi далёка не па сваiм жаданнi, а па злоснай задумцы вядзьмаркi. Мiж тым дзякуючы розуму, высакародным памкненням i ўзаемавыручцы галоўных герояў зачараванае патомства скiдзеняў атрымлiвае свой звычайны воблiк, а разам з iм i звыклыя пачуццi, жаданы ўклад жыцця.

Кнiжная навiнка выйшла ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» i адразу атрымала ў чытачоў вялiкi попыт. Адрасавана дзецям сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту, але, як па‑мойму, вельмi цiкавая i даросламу чытачу. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе i пры фiнансавай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi. Адмысловая цвёрдая вокладка, высокамастацкiя, зрэшты мiстычныя iлюстрацыi Вольгi Барай, зручны для чытання шрыфт — усё ў гэтай кнiзе прывабнае. 
Асаблiва змест, сюжэт, фабула — як нi назавi чароўную гiсторыю, ад гэтага яна не стане менш цiкавай. Дарэчы, Галiна Пярун — фiналiст рэспублiканскага творчага конкурсу LitUP 2022 года. Для ўдзелу яна прадстаўляла рукапiс аповесцi «Закаханы скiдзень» — у вынiку кнiга пабачыла свет.
— Рэспублiканскi лiтаратурны конкурс LitUP, якi праходзiць па iнiцыятыве Мiнiстэрства iнфармацыi, дазваляе ўзбагацiць жанравую палiтру айчыннай лiтаратуры, — падкрэслiвае дырэктар выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» Алесь Бадак. — Аўтары працуюць у самых розных жанрах, гэта i фэнтэзi, дэтэктыў, паяднанне дакументальнага i мастацкага напрамкаў. Журы, у скла­дзе якога прадстаўнiкi Мiнiстэрства iнфармацыi, Саюза пiсьменнiкаў, выдавецтваў, выбiрае рукапiсы, здольныя канкурыраваць у камерцыйнай прасторы. Такiм чынам адкрываем для сябе iмёны новых аўтараў, чые творы могуць зацiкавiць шырокае кола чытачоў. Штогод выдаём кнiгi фiналiстаў гэтага конкурсу. У тым лiку пабачыла свет i кнiга Галiны Пярун «Закаханы скiдзень».

Не хочацца раскрываць усiх падрабязнасцей i асаблiвасцей сюжэту, хiба толькi ў агульных рысах, каб заiнтрыгаваць. Маладыя людзi Нiна i Максiм кахаюць адно аднаго, нягледзячы на забарону i перашкоды бацькоў. Наперадзе шмат планаў, але невядомая сiла ўмешваецца ў iх адносiны. Дзяўчына снiць неверагодныя сны, быццам яна скача па лясах, лятае над купiнамi i пнямi, вые на поўню i адчувае ад гэтага асаблiвую асалоду, бо разам з ёй падарожнiчае вельмi прыгожы воўк. Але ж яна чалавек, i мiж iмi не можа быць кахання. У адну з начэй Нiна разумее, што гэта зусiм не сон.

Максiм пра пераўвасабленне каханай даведваецца адным з першых. Ён не можа паверыць сваiм вачам i спачатку пачынае пазбягаць дзяўчыны. Прычына простая: хлопец не ведае, як сябе з ёй паводзiць. Нiна ўжо не такая, якой была раней. Але Максiм не лыкам шыты, таму далей не збiраецца пасаваць перад цяжкасцямi. Скрупулёзна бярэцца за справу i пакрысе разблытвае доўгi клубок загадкавых падзей, якiя бяруць выток з сiвых стагоддзяў. Урэшце ўсё атрымлiваецца, хоць было зусiм няпроста. Якiя перашкоды чакалi маладых людзей, як скiдзенi ўжывалiся з сапраўднымi ваўкамi, чаму мясцовыя вяскоўцы вымушана пайшлi на паляванне i хто такi гэты таемны Глеб, каторы ўвесь час аберагаў прыгажуньку Нiну? Сюжэтных паваротаў мноства. Прасочыце за iмi, прачытаўшы фантастычную аповесць. Удасца гэта зрабiць на адным дыханнi.

basikirskaya@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter