Милиция Первомайского района Минска теперь патрулирует улицы города на сегвеях

Патруль у стылі электра

Па вуліцах нашых гарадоў ездзіць усё больш сродкаў індывідуальнай мабільнасці. У цёплыя месяцы людзі актыўна перасаджваюцца на электрасамакаты і монакалёсы, многія з якіх ужо могуць разганяцца амаль да аўтамабільных хуткасцей. Сталічная міліцыя таксама не стаіць у баку ад трэнду — з нядаўніх часоў яе супрацоўнікі ў Першамайскім раёне горада ахоўваюць грамадскі парадак на сегвэях. У патруль, узмоцнены электратранспартам, заступілі і нашы карэспандэнты.

Нарад міліцыі на сегвэях спыняе адміністрацыйныя правапарушэнні, напрыклад распіванне спіртных напояў у грамадскіх месцах.

Маршрут пабудаваны

На вялікіх шыпаваных колах сегвэй з лёгкасцю перасоўваецца як па асфальце, так і па перасечанай мясцовасці, што праблематычна рабіць на электрасамакаце. Таму для патрулявання і была абрана менавіта гэтая тэхніка. Нарад міліцыі на сегвэях спыняе адміністрацыйныя правапарушэнні, напрыклад распіванне спіртных напояў у грамадскіх месцах. Цяпер патрульныя хутчэй па ўказанні аператыўнага дзяжурнага прыбываюць да месца выкліку. Праўда, самастойна суправаджаць правапарушальнікаў на такіх сродках перамяшчэння праблематычна. Таму пры неабходнасці выклікаюць аўтапатруль. І ўжо калегі затрыманых дастаўляюць у бліжэйшы пункт правапарадку для разгляду.

Маршрут нарада міліцыі на сегвэях — 4 кіламетры ў раёне парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.

Цяпер патрульныя хутчэй прыбываюць да месца выкліку.

Старшына міліцыі Дзмітрый Цішкоўскі і сяржант Ягор Крэпец хутка асвоілі сегвэй на тэрыторыі РУУС. Старт і тармажэнне — зрушэннем цэнтра цяжару цела, павароты — рулём. Маршрут нарада міліцыі на сегвэях — 4 кіламетры ў раёне парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. Разганяецца двухколы электрацыкл да 25 кіламетраў у гадзіну, а запас ходу — 25 кіламетраў. На міліцэйскія сегвэі ўстаноўлены маячкі чырвонага і сіняга колеру, гучнагаварыцелі. З ахоўнай экіпіроўкі ў патрульных — налакотнікі і накаленнікі. Прахожыя, убачыўшы сучасны мабільны патруль, фатаграфуюць яго. Некаторыя цікавяцца тэхнічнымі характарыстыкамі электрычнага транспарту, ці зручна ім кіраваць.

На вялікіх шыпаваных колах сегвэй з лёгкасцю перасоўваецца як па асфальце, так і па перасечанай мясцовасці.

Замежны вопыт

Як растлумачылі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, сегвэі ўжо выкарыстоўваюцца паліцыяй многіх краін свету. У Мінску гэтыя мабільныя сродкі апрабавалі ў тэставым рэжыме, яны, безумоўна, дазволяць хутчэй рэагаваць на здарэнні.

З ахоўнай экіпіроўкі ў патрульных — налакотнікі і накаленнікі.

Таксама патрульныя нагадалі пра шэраг правілаў, якія трэба выконваць пры перамяшчэнні на сегвэях і гіраскутарах. Так, неабходна выбіраць прыдатную пляцоўку для катання і выкарыстоўваць ахоўную экіпіроўку, прытрымлівацца вызначанай хуткасці, спыняцца плаўна і акуратна, захоўваць бяспечную дыстанцыю да лю­дзей, аб’ектаў, прадметаў, каб пазбегнуць сутыкненняў і няшчасных выпадкаў. Забараняецца выкарыстоўваць сегвэі і гіраскутары на дарогах агульнага карыстання, прызначаных для руху аўтамабіляў або грамадскага транспарту, ездзіць на электратранспарце ў стане ап’янення і пад дзеяннем любых прэпаратаў, якія запавольваюць рэакцыю, а таксама гаварыць па мабільным тэлефоне ці выкарыстоўваць іншыя тэхнічныя прыстасаван­ні пры руху.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter