Паклонны крыж

на месцы былога канцлагера для ваеннапалонных устанавілі вернікі Магілёва.
Паклонны крыж на месцы былога канцлагера для ваеннапалонных устанавілі вернікі Магілёва.

У памяць аб Лупалаўскім лагеры смерці, дзе ў Вялікую Айчынную вайну загінула звыш 80 тысяч чырвонаармейцаў і простых жыхароў горада, устаноўлены мемарыял і запалены Вечны агонь. А зараз з’явіўся яшчэ і паклонны крыж, які ўзведзены на ахвяраванні магіляўчан і сродкі Магілёўскай епархіі.

На цырымонію яго адкрыцця прыйшлі ветэраны, моладзь, веруючыя. «Паклонны крыж будзе напамінам аб страшэнным злачынстве і неабходнасці жыць па законах дабра і любові», — адзначыў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Ён асвяціў крыж і адслужыў памінальны малебен.

Святлана МАРКАВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter