Новое дерево высажено в Парке писателей в честь 140-летия со дня рождения Янки Мавра

Новае сімвалічнае дрэва пасаджана ў Парку пісьменнікаў каля Нацыянальнай бібліятэкі – у гонар 140-годдзя з дня нараджэння заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра. Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі клапоцяцца, каб памяць пра таленавітага творцу, асабліва любімага дзецьмі, жыла і толькі мацнела. Конкурсамі, сустрэчамі з чытачамі, адметнымі экспазіцыямі адначаюць у нашай краіне юбілей аўтара знакамітых “Палескіх рабінзонаў” і іншых прыгодніцкіх аповесцей. Дарэчы, упрыгожыць пісьменніцкі парк дапамаглі супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства"Мінскзеленстрой".


У 1930-м у Янкі Маўра выходзіць аповесць “Палескія рабінзоны”, якая зрабіла яго знакамітым ва ўсім Савецкім Саюзе. У айчыннай прыгодніцкай літаратуры гэта быў новы почырк пра рамантыку і пра тое, што яна ёсць не толькі ў заморскіх краінах. Двое сяброў-падлеткаў апынуліся адрэзанымі ад усяго свету на востраве сярод палескіх балот. Пакуль шукаюць дарогу дадому - знаёмяцца з унікальнай прыродай.

- “Палескія рабінзоны” – незвычайная гісторыя пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безвыходных сітуацыях, - першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах падкрэслівае актуальнасць твора і ў наш час. – Янка Маўр зрабіў класічны пасыл у будучыню, пакаленні новых дзяцей таксама хочуць быць рабінзонамі. Адкрываецца свет незнаёмага праз падарожжа ў родных мясцінах.

Такім чынам нашы дзеткі даведваюцца, што ў Беларусі ёсць шмат мясцін, не горшых за заморскія: “Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чым далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры”. Словам, прыгожую маем краіну!








Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter