27–28 ліпеня ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна адбудзецца VII рэспублiканскi фестываль народнага гумару. Удзел у фестывалі прымуць больш за 250 чалавек з розных куткоў Беларусi i Украiны
У першы фестывальны дзень адбудзецца адкрыццё музея народнага гумару. На раздарожжы паміж Вялікімі і Малымі Аўцюкамі расчыніць свае дзверы сядзіба Каласка і Калінкі. Свае адмысловыя экспанаты прывязуць сюды i iншыя дэлегацыі. Яны пазнаёмяцца з этнаграфiяй населеных пунктаў, на сцэнiчных пляцоўках з гумарыстычнымi праграмамi выступяць творчыя калектывы.
Другі дзень фестывалю традыцыйна прымуць Калінкавічы, дзе адбудзецца конкурсная праграма па 8 намiнацыях, разлiчаная аж на 6 гадзiн. Будзе таксама працаваць «Горад майстроў», «Гумарыстычны заапарк». Закончыцца фестываль урачыстым ушанаваннем пераможцаў i ўдзельнiкаў, пасля чаго ўсіх чакаюць святочны салют i начная дыскатэка.
Наталья ВАКУЛИЧ, «БН»