Комфортный, современный: в Минске представили новую модель автомобиля Geely

Наступны на канвееры

Учора «БЕЛДЖЫ» прэзентавала новую мадэль для нашага рынку — крос-хэтчбэк Geely GS. Навiнка створана з прыцэлам на гарадскi лад жыцця i для лёгкiх выездаў на прыроду. Дарожны прасвет у яе 18 сантыметраў, на дачу па грунтавой дарозе iдэальна падыдзе. «БЕЛДЖЫ» цяпер вывучае попыт i меркаванне пакупнiкоў аб навiнцы. Пазней на заводзе прымуць рашэнне аб маштабах праекта: варта запускаць Geely GS па поўным тэхналагiчным цыкле цi пакiнуць яе ў фармаце буйнавузлавой зборкi. Новую мадэль ужо можна ўзяць на тэст-драйв у дылераў па ўсёй краiне. У лiку першых пракацiлiся на Geely GS i нашы карэспандэнты.

Па вынiках тэстаў кiтайскай праграмы ацэнкi бяспекi аўтамабiляў С-NCAP навiнка атрымала пяць зорак з пяці.

Дызайн машыны прыемны. Geely GS для нашага рынку — першая генерацыя мадэлi, у той час як у Кiтаi прадаецца ўжо трэцяя. Такое адставанне абумоўлена прагматыкай. Завод укладвае сродкi ў правераны на кiтайскiм рынку праект, з мiнiмальнымi рызыкамi па засваеннi поўнага тэхналагiчнага цыкла.

— Пад капотам у Geely GS — атмасферны рухавiк аб’ёмам 1,8 лiтра, магутнасцю ў 133 конскiя сiлы, — расказвае карэспандэнту «Р» пра ключавыя моманты новай мадэлi намеснiк дырэктара СЗАТ «БЕЛДЖЫ» па маркетынгу i продажах Мiкалай Лiсоўскi. — Каробка пераключэння перадач — 6-ступеньчатая, рабатызаваная. Пярэдняя падвеска —МакФерсан, задняя — паўнезалежная з падоўжанай бэлькай. Выканана мадэль у чатырох колерах: белым, белае золата, кеянiтава-сiнiм i марсiянскiм чырвоным.

Дырэктар СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свiдэрскi лічыць, што самае вялiкае дасягненне прадпрыемства за мiнулы год — тое, што доля Geely на нашым рынку склала 20 працэнтаў.

У салоне цешыць вока панарамны дах «Зорнае неба». Iншыя прыемныя моманты — скураны салон, бесключавы доступ i запуск рухавiка, парковачная камера задняга агляду, святлодыёдныя фары i велiзарныя для аўтамабiля такога сегмента 18-цалевыя дыскi. Бяспека на ўзроўнi — шэсць падушак. Ды i па вынiках тэстаў кiтайскай праграмы ацэнкi бяспекi аўтамабiляў С-NCAP навiнка атрымала пяць зорак з пяці.

А што з цаной? Яна пакусвае кiшэню. Называць бюджэтнай Geely GS язык не павернецца. 43,9 тысячы рублёў за камплектацыю «камфорт» i 46,9 тысячы рублёў — за «люкс». Апошняя адрознiваецца сэнсарнай панэллю, панарамным люкам, дыскамi, рулём з кнопкамi кiравання мультымедыя. Што ж, чакаем салодкага крэдыту цi лiзiнгу на новую мадэль.

У салоне цешыць вока панарамны дах «Зорнае неба». Iншыя прыемныя моманты — скураны салон, бесключавы доступ i запуск рухавiка, парковачная камера задняга агляду.

На канчатковую цану ўплывае, як вядома, мноства фактараў. Пандэмiя кiнула беспрэцэдэнтны выклiк прамысловасцi. Пастаўшчыкi соцень камплектуючых iмкнуцца павышаць цэны. А кошт транспарцiроўкi кантэйнераў з Кiтая ўзрос у два разы. Усё чаму: нягледзячы на пандэмiю, у Кiтаi працягваецца рост вытворчасцi — дэфiцыт кантэйнераў.

Дырэктар СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свiдэрскi падзялiўся, што самае вялiкае дасягненне прадпрыемства за мiнулы год — тое, што доля Geely на нашым рынку склала 20 працэнтаў. Гэта значыць, што кожны пяты прададзены новы аўтамабiль у краiне — гэтай маркi.

Пад капотам у Geely GS — атмасферны рухавiк аб’ёмам 1,8 лiтра, магутнасцю ў 133 конскiя сiлы.

Мадэльны шэраг у Geely сёлета прыкметна мяняецца. У сакавiку мiнулага года «БЕЛДЖЫ» выпусцiла ў свет мадэль, якая прыйшлася ўсiм даспадобы — i аўтаблогерам, i пакупнiкам. Coolray тут жа адправiлi на поўны тэхналагiчны цыкл. Цяпер гэтая мадэль у шэрагу флагманскiх на бягучы год. Красовер Еmgrand X7 i седан Emgrand 7 дажываюць свой апошнi год на канвееры. Emgrand 7 заменяць больш свежым, але не менш бюджэтным — FE6. Мадэрнiзуе «БЕЛДЖЫ» i флагман мiнулых гадоў Atlas — зараз той атрымае прыстаўку «Pro».

Не забывае айчынны аўтавытворца ў такiя няпростыя часы i пра электрамабiлi. Працягваюць адаптаваць да нашага рынку электрамабiль — Geometry А. «БЕЛДЖЫ» асцярожна вывучае попыт на яго — у другiм паўгоддзi прывязе ў нашу краiну з Кiтая каля 1000 такiх машын. Паралельна развiвае iнфраструктуру дастаўкi запчастак i вучыць дылераў абслугоўваць Geometry А. Пазiцыя завода нязменная: цэны на гэты аўтамабiль не паднiмуцца вышэй за 30 000 долараў. Таксама сёлета завод тэсцiруе электрычны хэтчбек Geometry C. На думку спецыялiстаў, ён больш унiверсальны, чым яго сабрат з лiтарай А.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter