Мовазнаўцы рыхтуюць слоўнік беларускай мовы ў 15 тамах: такога прэцэдэнту яшчэ не было

Адзін з асноўных праектаў у Інстытуце мовазнаўства – стварэнне новага фундаментальнага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы ў 15 тамах, дзе будзе змешчана больш за 250 тысяч слоў. Такой інфармацыяй напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы падзяліўся з журналістамі дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Фото из архива «СБ»

Першы том хутка пабачыць свет! Летась выйшаў з друку двухтомны тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы – каля 65 тысяч слоў. Тут улічаны змены, зафіксаваны запазычанні і словы, за кошт якіх папоўніўся лексічны склад беларускай мовы ў апошнія дзесяцігоддзі.

Каманда Інстытута мовазнаўства даследуе мову XIX стагоддзя, стварае тлумачальны слоўнік і склала слоўнікі асобных прадстаўнікоў гэтага перыяду. Тагачасныя пісьменнікі, выхаваныя на традыцыях польскай, рускай культуры, прыйшлі да ўсведамлення, што беларусы павінны адрадзіць сваю мову праз літаратуру. Так сталася, што мова XIX стагоддзя да гэтага часу была даследавана недастаткова.

 Важная задача, якая стаіць перад нашай краінай, - вяртанне гістарычнай моўнай спадчыны, якая зараз захоўваецца ў архівах іншых краін, – падкрэслівае Ігар Капылоў. – Напрыклад, пабываў у камандзіроўцы ў Санкт-Пецярбургу і быў надзвычай здзіўлены колькасці рукапісаў, створаных на тэрыторыі Беларусі айчыннымі краязнаўцамі, настаўнікамі, вучонымі. Важна вярнуць гэтыя рукапісы ў Беларусь і зрабіць іх даступнымі для шырокага карыстання.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter