Маркевич: плодотворно поработали над усадьбой Якуба Коласа Ласток, чтобы сохранить ее аутентичный вид

Сёння спаўняецца 140 гадоў са дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Сапраўдны марафон гістарычнай памяці, прысвечаны жыццю і творчасці беларускага класіка, пройдзе па ўсёй краіне, анансаваў міністр культуры Анатоль Маркевіч:

Фото из архива СБ

- Сёння ў нас запланавана шмат мерапрыемстваў. Старт ім дадзены тут, на плошчы імя Якуба Коласа. Мы ўскладаем кветкі ля помніка нашага паэта, каб ушанаваць яго памяць. Далей рухаемся на Стаўбцоўшчыну – малую радзіму класіка. У гэтым годзе мы правялі значныя работы на тых сядзібах, дзе жыў і працаваў наш знакаміты зямляк. Напружана папрацавалі над сядзібай Ласток. Нам удалося захаваць яе аўтэнтычны выгляд. Упэўнены, кожны з наведвальнікаў атрымае асалоду ад убачанага.

Завершацца мерапрыемствы ўвечары ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе адбудзецца канцэрт, прысвечаны класікам беларускай літаратуры Якубу Коласу і Янке Купале.

gorbatenko@sb.by


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter