З вашых лістоў, у якіх вы дзяліцеся жыццёвымі гісторыямі, відавочна, што многім людзям у дасягненні мэты перашкаджае пачуццё ўнутранай трывогі перад нязведанасцю. І тут хачу падзяліцца добрым лайфхакакам. Яго мне выпадкова падарылі знаёмыя капірайтэры ў сацсетках: далі заданне напісаць ліст у мінулае. Аказалася, што гэта сапраўдны сеанс псіхатэрапіі. Звяртаючыся ў пару дзяцінства ці юнацтва, над усімі сітуацыямі, якія тады здаваліся праблемай, праз дзесяцігоддзі нельга глядзець без усмешкі. Напісала такі ліст сабе самой, стала зразумела: сітуацыі, над якімі затлумляюся ў цяперашні час, праз пару гадоў таксама здадуцца дзіцячым лепетам. Запісаць усе замарочкі сёння варта яшчэ і для таго, каб у налета ўдосталь пасмяяцца над сабой.
Яшчэ адна карысная справа перад надыходам самага чароўнага свята — зрабіць фотаальбом з вашымі здымкамі сустрэчы Новага года розных часоў і працягваць яго запаўняць як добрую традыцыю. Так збярэцца цэлы летапіс навагодніх здымкаў. Праз дзесяцігоддзі вы з задавальненнем яго адкрыеце і ўбачыце, як мяняліся вашы елкі, уборы, як раслі дзеці і сталелі вы самі.
Мая выснова апошніх дзён: замест мноства розных традыцый самая галоўная — пастарацца падарыць веру ў цуды дзецям. Прычым не толькі сваім, бо, як вядома, чужых дзяцей не бывае. Чаму б не далучыцца да дабрачынных акцый, што актыўна крочаць па рэгіёнах краіны? Адчуць сябе чараўніком і падараваць малышам веру ў цуды? Праверана: падзяка ў выглядзе шчырых пазітыўных эмоцый юных сэрцайкаў у тысячу разоў вышэй і даражэй за ўсё.
Ды і пажылыя людзі чакаюць свята не менш, чым дзеці. Зрабіце падарунак бабульцы-суседцы, якая бавіць зімовыя вечары ў адзіноце. У мінулым годзе я так і зрабіла: прынесла адзінокай стогадовай бабулі Таццяне, гераіні адной маёй публікацыі, невялікую ялінку, васковыя свечкі, мандарыны, цукеркі. Яна, даўно забыўшыся, калі ў апошні раз Новы год адзначала, убачыўшы пачастункі, спачатку проста маўчала, не разумеючы, навошта ёй гэта ўсё. А калі мы запалілі свечкі, заварылі духмяны чай, бабуля расчулілася да слёз — ад радасці, што ў яе таксама свята і што яна не адна. На жаль, да 2023-га Таццяна Аляксееўна не дажыла, аднак у маіх успаімнах — яе шчаслівыя вочы і словы ўдзячнасці за маленькае свята, створанае са звычайных дробязяў.
Рыхтуючыся да Новага года, абавязкова купіце невялікія паштоўкі, напішыце на іх пажаданні ці прагнозы для кожнага, хто будзе з вамі за святочным сталом, і апусціце на дно крыштальнай вазы. Няхай сабе выцягваюць па адной — на шчасце, на здароўе. Галоўнае пры гэтым — шчыра жадаць, а вашым блізкім — верыць. І самае важнае — памятаць: чалавек творыць цуды ўласнымі рукамі. Так што не чакаем цудаў, а стараемся нацудзіць самі сабе і людзям што-небудзь цудоўнае!
А як вы збіраецеся сустракаць Новы 2023 год? Раскажыце нам!
Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу. Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»…
С нетерпением ждем ваших писем и звонков!