Гатуй сваё

Рэцэпты беларускай кухнi ад Юрыя Качука

АКУНI ПАД ТАМАТАВАЙ ЗАПРАВАЙ


Складнiкi: 1 кг акунёў, 200 г алею, 200 г таматавай пасты, 2 морквы, 2 цыбулiны, 50 г мукi, перац, соль, цукар, лаўровы лiст, зелянiна.


Вычышчаных акунёў нарэзаць кавалкамi, пасалiць, абкачаць у муцэ i смажыць на алеi. Для заправы вычышчаную моркву нацерцi на буйной тарцы цi нарэзаць тонкiмi скрылькамi, тушыць на алеi да мяккасцi. Дробна насечаную цыбулю падсмажыць на алеi, змяшаць з морквай, дадаць тамат, соль, перац i цукар да смаку. Рыбу паскладаць у рондаль цi ў салатнiцу, залiць прыгатаванай гарачай заправай, пасыпаць зверху пятрушкай, кропам i шчыпярамi цыбулi, ахаладзiць. Для вастрынi ў заправу можна дадаць трохi цытрынавага соку*. Такiм жа спосабам можна прыгатаваць шчупака, ляшча i iншую рыбу.


* Цытрынавы сок — лимонный сок.


ХАЛАДЗЕЦ, КВАШАНIНА, ХУТКI


Складнiкi: 3 свiныя ножкi (капыткi), 500 г свiной галавiзны, 200 г ялавiчыны*, 2 морквы, 2 цыбулiны, лаўровы лiст, 5 гарошын духмянага перцу, 5 зубкоў часнаку, 3 ст. лыжкi зелянiны пятрушкi i кропу, 1 яйка, соль, чорны молаты перац.


Падрыхтаваныя свiныя ножкi i мяса пакласцi ў халодную ваду на 3 гадзiны, потым перакласцi ў рондаль i залiць халоднай вадой, давесцi да кiпення i даць пакiпець хвiлiн пяць, ваду злiць, ножкi i мяса прамыць, залiць халоднай вадой i варыць пры слабым кiпеннi 4 — 5 гадзiн, пакуль мяса не будзе вольна адлучацца ад костак, а прыварак* не набудзе клейкасць.


Цыбулю ачысцiць (можна пакiнуць апошнi пласт шалупiны — гэта надасць прыгожы залацiсты колер прыварку). Моркву вымыць i ачысцiць. За гадзiну да канца варкi прыварак пасалiць, пакласцi цыбулю, моркву, перац i лаўровы лiст.


З гатовага прыварку выняць звараныя мясныя прадукты. Адлучыць мяса ад костак. Мяса дробна нарэзаць.


Адвар працадзiць, зноў закiпяцiць, убiць у адвар сырое яйка, хвiлiн пяць паварыць, потым зноў працадзiць.


Часнок ачысцiць i дробна насекчы. Зелянiну вымыць, абсушыць i насекчы.


У падрыхтаваныя формы раскласцi мяса, пасыпаць зелянiнай i часнаком. Залiць адварам i прыбраць у халадзiльнiк да поўнага застывання (лепш на ноч).


З паверхнi застылага халадцу зняць тлушч лыжкай, змочанай у гарачай вадзе.


Халадзец акуратна дастаць з формы i змясцiць на талерку (можна пакласцi некалькi журавiн*, а таксама сечаную цыбулю цi выразаныя з адваранай морквы зорачкi i кветачкi).


Халадзец смачны з хрэнам i любой бульбай (смажанай, печанай, варанай).


У карчме «У БАРАНА» (Прага, Чэхiя) мне вельмi прыйшлася да смаку тлачэнка, палiтая воцатам з дробна насечанай цыбуляй i чорным молатым перцам (адзiнага, чаго мне бракавала ў гэтай страве, — прысутнасцi неаобходнага прысмаку часнаку).


* Ялавiчына — телятина.


Прыварак — навар, бульон.


Журавiны — клюква.


БУЛЬБЯНЫ СУП 3 ГАЛКАМI I ЧАСНАКОМ


Складнiкi: 5 бульбiн, 300 г мяса, 80 г карэнняў морквы, салеры* i пятрушкi, 10 г сушаных грыбоў, 1 цыбулiна, 1 ч. лыжка мукi, 100 г смятаны, часнок, перац, лаўровы лiст, соль, зелянiна пятрушкi i кропу.


3 грыбоў i карэнняў зварыць суп з прыправамi, пасалiць да смаку, дадаць нарэзаную скрылькамi бульбу, 50 г кавалачкаў мяса, падсмажанага з цыбуляй i мукой; варыць да гатовасцi бульбы. 200 г мяса прапусцiць праз мясасечку, змяшаць са здробненай цыбуляй i перцам, з яго зрабiць невялiкiя галкi, пакласцi ў кiпячы суп на 5 — 7 хвiлiн. Падаваць на стол са смятанай i зелянiнай, у талеркi пакласцi па зубочку цiснутага часнаку.


У суп можна дадаць 3 ст. лыжкi працёртых памiдораў i закiпяцiць.


* Салера — сельдерей.


САЛАТА 3 ПАРЭЧКI I МОРКВЫ


Складнiкi: 4 морквы, шклянка парэчак*, шклянка смятаны.


Моркву нацерцi на буйной тарцы, змяшаць з парэчкай i смятанай.


* Парэчкi — красная смородина.


ЯЙКI НА ГРЭНКАХ


Складнiкi: 5 яйкаў, 5 лустачак хлеба цi булкi, 50 г сметанковага масла, 50 г цёртага сыру, зелянiна кропу i пятрушкi.


Грэнкi падрумянiць з аднаго боку. Яйкi зварыць «у мяшэчак», ачысцiць шкарлупiну. Бляху вышмараваць маслам, паскладаць грэнкi падсмажаным бокам дагары, пакласцi на кожную па палоўцы варанага яйка, пасыпаць цёртым сырам i паставiць у духоўку на некалькi хвiлiн. Пасыпаць зелянiнай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter