Гатуй сваё

Рэцэпты беларускай кухнi ад Юрыя Качука

Юц


Складнiкi: 1 свiны цi авечы страўнiк, 300 г мяса, 100 г свiнога сала, 1 шклянка грэцкiх круп, 3 цыбулiны, прыправы, соль.


З грэцкiх круп зварыць рассыпiстую кашу. Мяса i сала нарэзаць невялiкiмi кубiкамi, абсмажыць на патэльнi разам з нашаткаванай цыбуляй да залацiстай скарыначкi i перамяшаць з кашай.


Прутка напакаваць страўнiк прыгатаваным начыннем, зашыць i запячы на блясе*, нашмараванай салам, у духоўцы з двух бакоў — па 30 хвiлiн з кожнага.


У сярэдзiне запякання пратыкнуть шаршаткай*, каб выпусцiць лiшнi пар.


Замест грэцкiх круп можна ўжыць нацёртую i адцiснутую бульбу, да якой дадаць працэджанай свiной крывi.


* Бляха — противень.


Шаршатка — толстая игла.


Марынаваныя буракi


Складнiкi: буракi,


1) марынад для прыгатавання халаднiку: 1 л вады, 100 г воцату, 30 г солi, 20 г цукру;


2) марынад для прыгатавання iншых страў: 900 г вады, 50 г цукру, 50 г солi, 150 г воцату, некалькi гарошын чорнага i духмянага перцу, лаўровы лiст.


Буракi памыць, адварыць 40 хвiлiн, астудзiць i ачысцiць, затым скласцi ў стэрылiзаваныя слоiкi i залiць халодным марынадам. Лiтровы слоiк стэрылiзаваць 15 хвiлiн. Закрыць накрыўкай.


Бэбах


З сямейных рэцэптаў Ленцаў.


Складнiкi: 2 свiныя страўнiкi, 1/2 кг свойскай каўбасы, 300 г любiвай свiнiны*, 300 г морквы, 300 г цыбулi, 200 г памiдораў, 3 зубкi часнаку, прыправы, соль. Для палiвання: 30 г сушаных цi 200 г свежых грыбоў, 200 г смятаны, 100 г таматавай пасты, 2 ст. лыжкi сметанковага масла, 3 ст. лыжкi мукi, прыправа, соль.


У падрыхтаваны свiны страўнiк закласцi сырую свойскую каўбасу, кавалачкi любiвага свiнога мяса, нацёртую моркву, нашаткаваную цыбулю, здробненыя памiдоры без скуры, кавалачкi яшчэ аднаго дробна нарэзанага зваранага страўнiка, цiснуты часнок, прыправы (только не лаўровы лiст!), соль. Страўнiк зашыць. Адварыць хвiлiн 10 у салёнай вадзе. Ваду злiць, зноў залiць салёнай вадой i варыць 5 гадзiн. Ваду злiць. На блясе ў печы запякаць бэбах 20 — 30 хвiлiн, час ад часу палiваючы тоўчанымi памiдорамi з часнаком.


Палiванне: муку падсмажыць на патэльнi да колеру «забеленая кава». Падрыхтаваныя грыбы адварыць у невялiкай колькасцi вады, дробна нарэзаць i падсмажыць на сметанковым масле, дадаць муку, добра перамяшаць, улiць грыбны адвар, смятану i таматавую пасту, пасалiць i дадаць прыпраў. Тушыць 5 хвiлiн. Палiваць нарэзаныя кавалкi бэбаха.


Больш таннейшы рэцэпт: замест каўбасы i мяса закласцi ў страўнiк нарэзаныя на дробныя кавалкi вантробы (лёгкае, ныркi, пячонку) i свiную галавiзну. Цеплавую апрацоўку рабiць як i ў вышэй паданым рэцэпце. Пасля запякання бэбах ахаладзiць пад грузам.


* Любiвае мяса — вырезка.


Гарохавая сёрбанка


Складнiкi: 2 шклянкi гароху, 6 ст. лыжак мукi, 5 ст. лыжак алею, 1/2 л малака, 1 1/2 л вады, соль да смаку, зелянiна пятрушкi i кропу.


Гарох загадзя замачыць, прамыць, варыць да мяккасцi, пасалiць. Гатовы гарох працерцi. Муку злёгку падсмажыць на алеi, распусцiць прываркам i злучыць с працёртым гарохам, перамяшаць i варыць 5 хвiлiн.


Малако закiпяцiць i дадаць да гароху, перамяшаць. Пасыпаць зелянiнай пятрушкi i кропу.


Калдуны мучныя


Складнiкi. Для цеста: 500 г мукi, 2 яйкi, соль. Для накрыпкi: 400 г мяса, 100 г сала, 2 цыбулiны, 2 ст. лыжкi тлушчу, чорны молаты перац, соль.


Замясiць цеста з мукi, яйкаў, вады i солi, раскачаць тонка. 3 гэтага цеста кубкам выразаць кружкi i на кожны кружок пакласцi накрыпкi, закрыць гэту накрыпку iншай паловай кружка, зляпiць як мага лепш, для чаго процiлеглы бок кружка змачыць вадой. Падрыхтаваныя калдуны закласцi ў рондаль з кiпячай падсоленай вадой, варыць да таго часу, пакуль не пачнуць усплываць. Калдуны выняць i палiць падсмажанымi скваркамi.


Накрыпку зрабiць такiм чынам: мяса i сала прапусцiць праз мясасечку, змяшаць з падсмажанай на масле дробна нашаткаванай цыбуляй, пасалiць, паперчыць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter