Награждение победителей конкурса чтецов «Белая птица» пройдет 15 ноября

Час натхнення

Канал «Культура» Беларускага радыё падводзіць вынікі конкурсу чытальнікаў «Белая птушка», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра і 95-годдзю яго аповесці «Сын вады», паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

pixabay.com

Удзельнікам творчага спаборніцтва неабходна было самастойна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра. У аргкамітэт конкурсу паступіла больш за 120 заявак з розных гарадоў Беларусі. Удзел у спаборніцтве прынялі не толькі школьнікі, але і педагогі, акцёры, людзі іншых прафесій. Ацэньвае ўдзельнікаў прафесійнае журы — спецыялісты ў галіне тэатральнага мастацтва і літаратуры, мастацкага радыёвяшчання, музейнай справы. Сярод крытэрыяў ацэнкі чытання — разуменне тэксту, эмацыянальнасць, тэхніка маўлення і якасць гучання.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе 15 лістапада, у дзень нараджэння Беларускага радыё, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. На мерапрыемстве будуць прысутнічаць прадстаўнікі радыёканала «Культура», тэатральныя дзеячы, музейныя работнікі. Павіншуюць пераможцаў і музычныя калектывы Белтэлерадыёкампаніі. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама магчымасць выступіць на радыё. Лепшыя запісы прагучаць у эфіры канала «Культура». Для праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» будзе падрыхтаваны радыёсерыял «Сын вады» паводле аповесці Янкі Маўра.

pepel@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter