Поздравление Президента Александра ЛУКАШЕНКО удзельнікам XII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Дарагія сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды адкрыцця XII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Нездарма кажуць, што без песні няма народа. Яна ўяўляе сабой люстэрка жыцця, універсальную мову мастацтва, якая звязвае паміж сабой мінулае, сучаснасць і будучыню, увасабляе свет чалавечай душы, спадзяванні і пачуцці людзей. З простых кранальных радкоў і мелодый складаецца паэтычны вобраз нашай Радзімы.
Фестываль годна выконвае пачэсную місію захавання і развіцця традыцый беларускай песні і паэтычнага слова, прадстаўляе лепшыя ўзоры айчыннага музычнага мастацтва, адкрывае новыя творчыя імёны. Сёлета ён праходзіць пад знакам святкавання 130-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, што надае фестывальным мерапрыемствам асабліва высокае гучанне, заклікае нашых сучаснікаў да працягу традыцый вялікіх песняроў.
Упэўнены, што фестываль стане сапраўдным святам нацыянальнай культуры, падорыць шмат адкрыццяў і прыемных сустрэч з таленавітымі людзьмі, якімі так багата Беларусь.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр ЛУКАШЭНКА, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь