Канал «Культура» объявил конкурс «Белая птушка»

«Белая птушка» чакае чытальнікаў

Канал «Культура» Беларускага радыё абвяшчае аб правядзенні конкурсу чытальнікаў «Белая птушка», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра і 95-годдзю аповесці пісьменніка «Сын вады». Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, студэнцкая моладзь, сем’і, а таксама ўсе жадаючыя паспрабаваць сябе ў мастацкім чытанні.

flipboard-com

Творчае спаборніцтва праводзіцца ў чатырох катэгорыях: моначытанне ў малодшай узроставай групе (6—13 гадоў), моначытанне ў старэйшай узроставай групе (13—18 гадоў), моначытанні дарослых (18 гадоў і пасля), чытанні па ролях. Удзельнікам неабходна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра і даслаць іх у аўдыя- ці відэаварыянце на электронны адрас kultura_konkurs@radio.tvr.by. Прыём конкурсных матэрыялаў працягнецца да канца жніўня 2023 года. Ацэньваць удзельнікаў будуць спецыялісты ў галіне тэатральнага мастацтва і літаратуры, мастацкага радыёвяшчання, музейнай справы. Сярод крытэрыяў ацэнкі чытання — разуменне тэксту, эмацыянальнасць, тэхніка маўлення, якасць гучання. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў верасні — кастрычніку. Лепшыя запісы, аўтары якіх атрымаюць падарункі, прагучаць у эфіры канала «Культура» — для праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» будзе падрыхтаваны радыёсерыял «Сын вады».

Конкурс «Белая птушка» праводзіцца сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Палажэнне, заяўка, тэксты для агучвання размешчаны на сайце канала «Культура».

pepel@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter