...I песню вазьму з сабою

Вядомы беларускi кампазiтар, аутар многiх папулярных песень ("Пах чабаровы", "Белая лiлея", "Цешчыны блiнцы", "Добры дзень, землякi", "Слезы Радзiмы", "Родная хата", "Колдовская любовь", "Жалоба Палесся", нарэшце, песня "Янка Купала", прызнаная лепшым вакальным творам мiнулага года) Уладзiмiр Буднiк, не абыякавы, аказваецца, i да здаровага ладу жыцця.
Вядомы беларускi кампазiтар, аутар многiх папулярных песень ("Пах чабаровы", "Белая лiлея", "Цешчыны блiнцы", "Добры дзень, землякi", "Слезы Радзiмы", "Родная хата", "Колдовская любовь", "Жалоба Палесся", нарэшце, песня "Янка Купала", прызнаная лепшым вакальным творам мiнулага года) Уладзiмiр Буднiк, не абыякавы, аказваецца, i да здаровага ладу жыцця. Ен ужо не раз ажыццяуляу веласiпедныя прабегi па Беларусi, любiць хадзiць пешкi i шторанiцы "наматвае" многiя кiламетры на сваiх прагулках. Гэтымi днямi ен зноу збiраецца у дарогу. - Уладзiмiр Iванавiч, куды на гэты раз ляжыць ваш шлях? - На радзiму - Палессе, Жыткаушчына. На жаль, на вулiцы Свярдлова там ужо не жывуць мае бацькi, памерлi... Бацька у вайну быу камiсарам партызанскага атрада, потым - старшыней сельскага Савета, а мацi усе ведалi як адмысловую рукадзельнiцу... Засталiся у Жыткавiчах толькi брат Iван i сястра Еудакiя. Але я усе роуна кiруюся да бацькоускай хаты, як раней. Там душой адпачываю. - А не стомiцеся? Усе ж шлях не блiзкi. - Што ж, буду разлiчваць сiлы. Да Жыткавiчау амаль 250 кiламетрау. Шлях i прауда не кароткi, але за два днi мяркую яго адолець. На паударозе ж - Слуцк. Там пераначую, адпачну... - Пра прадукты у дарогу паклапацiлiся? - Канешне, з прадуктамi цяпер няма праблемы, розных пакецiкау "на хуткую руку" у крамах хапае. А з напояу збiраюся ужываць цэйлонскi чай. Ен сярод кампазiтарау карыстаецца асаблiвай павагай. Iсак Дунаеускi, дарэчы, таксама любiу гэты чай... - А чаму менавiта цяпер выпрауляецеся у дарогу? - Свой велапрабег я вырашыу прысвяцiць урачыстай даце - 60-годдзю вызвалення Беларусi. Жыткавiчы таксама былi вызвалены на пачатку лiпеня. - Прыхопiце на радзiму творчыя падарункi землякам? - Безумоуна. Не так дауно я напiсау песню "Победа" на верш свайго земляка Аляксандра Алпеева (ен - вучоны, публiцыст i паэт, нарадзiуся побач, у Руднi, а вучыуся у Жыткавiцкай школе). Там такiя велiчныя, урачыстыя словы, i музыка, здаецца, удалася, мяркую, неблагая атрымалася песня. Яе ужо шырока выконваюць многiя спевакi, мастацкiя калектывы. Победа, победа, В дымке партизанских костров. И в зелени юных побегов, Над пролитой кровью отцов. Победа, победа, Ты в памяти вечная нить... Победа, победа, Тебя никогда не забыть... А лiтаральна на днях я скончыу працаваць над песняй пра Жыткавiчы. Словы для яе напiсала мясцовая настаунiца Соф`я Марголiна. Увогуле, многiя свае песнi я прысвячаю роднаму краю, яго цудоуным людзям, маiм землякам. Нават калi працую над якой iншай тэмай, напрыклад над песняй пра каханне, уяуляю перад вачыма якую-небудзь прывабную паляшучку... - Чым жа Палессе вас так вабiць? - Радзiма, што тут скажаш... Да таго ж гэта сапрауды унiкальны, непауторны край. Адна фiгура Кiрылы Тураускага чаго вартая. Дарэчы, у мяне есць дзве адпаведныя песнi - на словы Аляксандра Алпеева "Вялiкi сын Божы" i Паула Шруба (паэта родам з Тураушчыны) пад назвай "Кiрыла Тураускi". Возера Чырвонае, або Князь-возера, на якiм я вырас у свайго дзеда Данiлы, гэта славутая Прыпяць... А галоунае - якiя тут шчырыя, прыветныя людзi, мае родныя, сябры, знаемыя! Гутарыу Васiль ФЕРАНЦ. P.S. Как стало известно редакции, Владимир Будник сдержал слово. Нам он позвонил из Житковичей. На вопрос о самочувствии, знаменитый композитор ответил кратко : - Цудоуна!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter