Во что раньше играли дети

«Зязюля» і «Мядзведзь»

Гісторыя беларускіх народных гульняў цесна звязана з гісторыяй нашага народа, яго побытам, традыцыямі, звычаямі. Напрыклад, да сёння захавалася шмат гульняў з сельскагаспадарчымі і паляўнічымі сюжэтамі («Проса», «Рэдзька», «Хорт», «Воўк», «Крумкач» і іншыя), а таксама народжаных з народных абрадаў («Зязюля», «Лось», «Яшчур», «Млын», «У тура», «Страла», «Мак» і г.д.). У адных можна выразна ўбачыць адлюстраванне гістарычных па­дзей і старажытных грамадскіх парадкаў («Стралец», «У казакоў», «У пана», «Некрут» і падобныя), у другіх — папулярныя ў свой час прадстаўленні скамарохаў і лялечнікаў («Мядзведзь», «Каток», «Бег на хадулях» і г.д.).

Фото  pexels.com

Што важна, народныя гульні з даўніх часоў былі не проста забавай. Яны фізічна ўмацоўвалі дзяцей, развівалі кемлівасць і хуткасць рэакцый, выхоўвалі  волю і маральныя пачуцці.

Сучасныя фалькларысты налічваюць некалькі сотняў старажытных гульняў, якія нескладана паўтарыць. Для іх, як правіла, не патрабуецца спецыяльных пляцовак і мудрагелістых прыстасаванняў. У гульнях выкарыстоўваюцца палкі, клюшкі, калодачкі, драўляныя шарыкі... Напрыклад, для «Булы» неабходны палка з загнутым канцом і драўляны шар (була). Гульцы дзеляцца на дзве каманды, кожная выбірае вядучага. Ён моцна б’е палкай па буле і гоніць яе па зямлі ў бок праціўніка, каманда дапамагае яму. Праціўнікі стараюцца перахапіць і вярнуць булу да ўмоўленай мяжы.

А для гульні «Свінка» патрэбны толькі кійкі кожнаму ўдзельніку. Гульцы становяцца кругам і выкопваюць насупраць сябе неглыбокую ямку, у якой на працягу гульні трымаюць канец кійка. Вядучы «пастух» з дапамогай кійка «выганяне» на «выган» (цэнтр круга) «свінку» (невялікі кавалак дрэва) і пачынае яе «пасвіць» (падштурхоўваць то да аднаго, то да другога гульца). Удзельнікі павінны хутка адагнаць яе ад сябе на «выган» і паставіць кіёк назад у ямку. «Пастух» таксама стараецца паставіць свой кіёк у свабодную ямку гульца, і калі яму ўдаецца, яны мяняюцца ролямі.

Сярод беларускіх народных гульняў можна знайсці забавы для любога ўзросту. Прычым у некаторыя, напрыклад «Хованкі», з задавальненнем гуляюць і зусім малыя, і старэйшыя дзеці.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter