Зямное і нябеснае

Гомельскі раён быццам адпачывае пасля моцнага напружання абласнога цэнтра. Тут практычна адсутнічаюць буйныя прадпрыемствы. А сельскагаспадарчым часта не хапае земляў, і іх выручаюць самыя сучасныя тэхналогіі, дзякуючы якім збіраюць тут добрыя ўраджаі і маюць высокія паказчыкі ў жывёлагадоўлі. У раёне шмат цудоўных лясоў, добрых дарог, што вядуць у іншыя вобласці краіны і бліжняе замежжа. Працякае тут рака Сож з некалькімі прытокамі. Хапае гістарычных помнікаў. Раён з’яўляецца адным з самых густанаселеных, што і зразумела: людзей прываблівае, з аднаго боку, блізкасць да вялікага горада, з другога — магчымасць усё ж жыць у больш спакойным рытме, побач з прыродай. Невыпадкова многія гамяльчане імкнуцца набыць уласнасць менавіта ў раёне.

Гомельскі раён быццам адпачывае пасля моцнага напружання абласнога цэнтра. Тут практычна адсутнічаюць буйныя прадпрыемствы. А сельскагаспадарчым часта не хапае земляў, і іх выручаюць самыя сучасныя тэхналогіі, дзякуючы якім збіраюць тут добрыя ўраджаі і маюць высокія паказчыкі ў жывёлагадоўлі. У раёне шмат цудоўных лясоў, добрых дарог, што вядуць у іншыя вобласці краіны і бліжняе замежжа. Працякае тут рака Сож з некалькімі прытокамі. Хапае гістарычных помнікаў. Раён з’яўляецца адным з самых густанаселеных, што і зразумела: людзей прываблівае, з аднаго боку, блізкасць да вялікага горада, з другога — магчымасць усё ж жыць у больш спакойным рытме, побач з прыродай. Невыпадкова многія гамяльчане імкнуцца набыць уласнасць менавіта ў раёне.

Мікалаеўская царква

Славутасць вёскі Старая Беліца Урыцкага сельсавета. Помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока таксама ахоўваецца дзяржавай. Царква пабудавана ў 1777 годзе на сродкі князя М.Кантгаўзена, якому ў 1775 годзе была падаравана імператрыцай Кацярынай II вёска Старая Беліца.

Міхась Башлакоў

Вядомы беларускі паэт, ураджэнец вёскі Грабаўка. Аўтар тэкста гімна Гомельскага раёна, васьмі паэтычных зборнікаў. Найбольш вядомыя з іх: “Світальныя коні”, “Лілея на цёмнай вадзе”, “Палын. Чарнобыль”, “Нетры”. З’яўляецца сааўтарам кнігі “Памяць” Гомельскага раёна. На міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне ў 2005 годзе кніга “Нетры” ўвайшла ў лік 100 лепшых кніг свету, а ў 2006-м на міжнародным конкурсе ў Бельгіі яна адзначана залатым медалём. У 2009 годзе Міхасю Башлакову прысуджана Дзяржаўная прэмія Республікі Беларусь.

Свята-Кацярынінская царква

Знаходзіцца ў вёсцы Гадзічава Маркавічскага сельсавета. Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння, ахоўваецца дзяржавай. Пабудаваны ў 1822 годзе з цэглы ў стылі класіцызму па загаду імператрыцы Кацярыны II. Сродкі на яе выдаткаваў граф Румянцаў. Аўтар праекта — англійскі архітэктар Дж. Кларк. Будынак царквы — дакладная копія Петрапаўлаўскага сабора ў Гомелі. Побач з царквой пралягае знакаміты Кацярынінскі шлях, які ў свой час звязваў Санкт-Пецярбург і ўкраінскія землі. Для былой расійскай сталіцы ён меў вялікае значэнне.

Абраз святога Мікалая Цудатворца

Захоўваецца ён у адной з жыхарак вёскі Новая Буда Прыбарскага сельсавета. Па расповедах старажылаў, у даўніну сяляне гінулі ад невядомай хваробы. Яна не давала літасці нікому — ні старому, ні малому, ні здароваму мужчыне. Спадзеючыся на цуд, жыхары Новай Буды адправілі сваіх пасланцаў у Кіева-Пячорскую лаўру, адкуль тыя прывезлі абраз святога Мікалая Цудатворца. Як толькі абраз з’явіўся ў вёсцы, паморак жыхароў спыніўся. З таго часу людзі памятаюць пра цудоўнае выратаванне і кожны год 22 мая па-асобаму рытуалу арганізуюць свята, усхваляюць святога Мікалая Цудатворца.

Кніга “Гомельскія народныя песні”

Уключае спевы беларускія і маларускія. Выдадзена ў другой палавіне XIX стагоддзя. Захоўваецца ў фондах дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палаца-паркавы ансамбль”. Аўтар — Зінаіда Фёдараўнаа Радчанка, ураджэнка вёскі Старыя Дзятлавічі, беларускі этнограф і фалькларыст. Першая з жанчын Расіі стала членам Рускага геаграфічнага супольніцтва. За выданне зборніка ўзнагароджана срэбным медалём гэтага супольніцтва.

Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр “Рускі музей: віртуальны філіял”

Пачаў працаваць у 2009 годзе ў цэнтры інфармацыйных тэхналогій і рэсурсаў аддзела адукацыі Гомельскага райвыканкама — ва Урыцкай сярэднеадукацыйнай школе. Гэта першы ў Рэспубліцы Беларусь віртуальны філіял Рускага музея. З дапамогай сучасных тэхналогій, не выязджаючы ў паўночную расійскую сталіцу, ён дае магчымасць апынуцца ў залах сусветна вядомай скарбніцы рускага мастацтва, дзе сабрана каля 400 тысяч экспанатаў — ад пачатку другога тысячагоддзя і да нашых дзён.

Этнафальклорнае свята “Сула”

Праводзіцца на другі дзень Вялікадня ў вёсцы Маркавічы ў час прымеркаванага да яго фестывалю. Жыхары Маркавіч, суседніх вёсак, шматлікія госці, у тым ліку з бліжняга і далёкага замежжа, становяцца сведкамі і ўдзельнікамі унікальнага абраду рэгіянальнага значэння. Ён суправаджаецца фальклорнымі танцамі, рытмічнай музыкай, спевамі, напаўняецца духам беларускай глыбінкі. Людзі дакранаюцца да мінулага, звяртаюцца ў цяперашняе, адчуваюць мудрагелістае спалучэнне фальклорных, праваслаўных традыцый і мясцовага каларыту.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter