Зямля ў пахавальнай абраднасці

  • У адпаведнасці са старажытнымі славянскімі ўяўленнямі цела чалавека было ўтворана з зямлі, таму пасля смерці душа яго адляціць у нябёсы, а цела хаваюць у зямлю: “Бог сатварыў чалавека з зямлі, то ён зямля, і ў зямлю пойдзе”.
  • Сярод беларусаў існуе павер’е, быццам зямля дае збавенне ад працяглых перадсмяротных мучэнняў і спрыяе пераходу цяжка хворых людзей у свет продкаў. Калі чалавек доўга мучыўся, яго выносілі ў двор і клалі на зямлю або прыносілі крыху зямлі і сыпалі яму на грудзі.
  • У асяроддзі ўсходніх славян шырока бытуе звычай “выкупляць” магілу ў нябожчыкаў для свайго памерлага сваяка, таму радзіна першай і другой ступені сваяцтва абавязкова кідала ў магілу грошы. А вось усе астатнія прысутныя развітваліся з нябожчыкам (у тым ліку і сваякі, пачынаючы з трэцяга калена) іначай: яны кідалі па тры жменькі зямлі, быццам бы адштурхоўваючы смерць ад сябе.
  • Тыя аднавяскоўцы, якія па розных прычынах не праводзілі нябожчыка да могілак, кідалі тры жменькі зямлі ўслед пахавальнай працэсіі на скрыжаванні вуліц або на ўскрайку вёскі.
  • Да нашага часу захавалася забарона кідаць на зямлю валасы, лічылася, што ў такім выпадку мужчына пазбаўляецца сваёй прыроднай моцы і не будзе мець дзяцей.
  • Славяне лічылі, што зямля, у якой пахаваны сваякі, валодае незвычайным энергетычным патэнцыялам. Калі ўзяць жменю зямлі з іх сямі магіл, то яна будзе перасцерагаць нядобразычліўцаў людзей, ратаваць увесь род ад бяды і напасцяў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter