Зямля чакаць не будзе

Учора гаспадаркі Беларусі аднавілі работы ў полі і прадоўжаць сяўбу збожжавых, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.

Субяседнік адзначыў, што невялікі перапынак, выкліканы ўмовамі надвор’я, пайшоў гаспадаркам на карысць. Снег хутка растаў, насыціўшы зямлю жыватворнай вільгаццю. Механізатары змаглі заняцца рэгуліроўкай тэхнікі. Яны таксама вывозілі арганіку на палі. Спецыялісты агранамічных службаў абследавалі пасевы азімых і аператыўна вырашалі пытанне аб неабходнасці баранавання і правядзення другой падкормкі.
На поўначы Віцебскай вобласці, у некаторых раёнах Магілёўскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей, дзе ёсць пашкоджанні азімых, разам з мясцовымі спецыялістамі сітуацыю вывучаць прадстаўнікі Мінсельгасхарчу і вучоныя. Ужо сфарміраваны рабочыя групы, якія выедуць у рэгіёны.
Для правядзення падкормкі збожжавых дадаткова будуць выдзелены азотныя ўгнаенні. Праблем з забеспячэннем палівам няма — гаспадаркі прадаўжаюць яго закупку на выдзеленыя дзяржавай Br150 млрд.
Паводле слоў Васіля Паўлоўскага, асноўная ўвага цяпер удзяляецца падрыхтоўцы глебы да сяўбы, паколькі з 15—20 красавіка трэба будзе пачаць сяўбу кукурузы, пад якую прадастаўлены плошчы 680 тыс. га. Рыхтуецца ворыва пад цукровыя буракі, лён, агароднінныя культуры. У цэлым па рэспубліцы падрыхтавана 1 млн. 208 тыс. га ворыва, што складае 56 працэнтаў ад запланаванага.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter