«Зямельку родную ару»

ЗНАМЯНАЛЬНА, што першы верш Рыгора Уладзіміравіча быў надрукаваны ў свой час менавіта на старонках «Белорусской нивы». Сын працавітага годнага палескага роду, ён вырас сярод вясковых людзей. Выхоўваўся на спрадвечных сялянскіх каштоўнасцях — сумленні, сціпласці, лагоднасці. З дзяцінства зведаў усю мудрагелістасць вясковага побыту, і таму, зразумела, дарога жыцця была адзіная — родная зямелька, сельская гаспадарка.

«Асалода» – пад такой назвай выйшаў у свет паэтычны зборнік даўняга сябра «БН», дырэктара саўгаса «Камуніст» Ельскага раёна Рыгора Бабчанка

ЗНАМЯНАЛЬНА, што першы верш Рыгора Уладзіміравіча быў надрукаваны ў свой час менавіта на старонках «Белорусской нивы». Сын працавітага годнага палескага роду, ён вырас сярод вясковых людзей. Выхоўваўся на спрадвечных сялянскіх каштоўнасцях — сумленні, сціпласці, лагоднасці. З дзяцінства зведаў усю мудрагелістасць вясковага побыту, і таму, зразумела, дарога жыцця была адзіная — родная зямелька, сельская гаспадарка.

Лёс

Я з неба зорак не хапаю,

Чужых таксама не бяру,

Зямельку родную кахаю

І, як бацькі мае, ару.

Саджаю бульбу, сею зерне

Які ўжо дзень, які ўжо год,

Няхай Гасподзь бяду адверне

І зберажэ ён наш народ.

Зямельку родную і нівы,

І возера цудоўны плёс,

Няхай хоць раз будзе шчаслівы

Гаротны наш сялянскі лёс.

Зкончыў сярэднюю школу ў глыбінным палескім мястэчку Ленін Жыткавіцкага раёна, паступіў у Смілавіцкі зааветэрынарны тэхнікум, адкуль быў прызваны ў армію. Служыу на Балтыйскім флоце, а затым вучыўся на зааінжынерным факультэце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Пасля заканчэння маладому спецыялісту прапанавалі работу на асушаных землях саўгаса «Камуніст» Ельскага раёна. Гаспадарка толькі ўзводзілася, нават была аб’яўлена Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. Асвойваліся непраходныя навакольныя балоты, узорваліся землі, паўставалі сучасныя жылыя дамы, аб’екты сацыяльнага прызначэння. У тыя няпростыя гады галоўны заатэхнік Рыгор Бабчанок і ўзначаліў саўгас.

За прайшоўшыя дзесяцігоддзі гаспадарка стала адной з лепшых на Гомельшчыне. Цэнтральная сядзіба — пасёлак Зашыр’е — шэсть разоў прызнаваўся лепшым у рэспубліцы. Адным з першых на Палессі атрымаў статус аграгарадка. У «Камунісце» больш за дзесяць пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі».

Павольна і заможна жывуць тут людзі, гаспадарка пад кіраўніцтвам апантанага сваёй справай кіраўніка паспяхова развіваецца. А прагу да творчасці, па словах Рыгора Бабчанка, ён чэрпае ад роднай зямлі, ад сваёй жонкі — палескай прыгажуні Надзеі, ад двух сыноў, ад усяго калектыву, дзе няма абыякавых людзей. А назву паэтычнаму зборніку дало рукатворнае возера «Асалода», якое стала сапраўдным сімвалам гэтага непаўторнага кутка Палесся.

Аляксандр ШАЎКО, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter