Зялёныя святкі.

Заўтра ў храмах будзе пахнуць аерам і бярозавымі лісточкамі — на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня праваслаўныя вернікі адзначаць дзень Святой Тройцы.

Заўтра ў храмах будзе пахнуць аерам і бярозавымі лісточкамі — на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня праваслаўныя вернікі адзначаць дзень Святой Тройцы.

Гэта ці не адно з самых значных па царкоўным статусе і любімых у народзе свят. У гэты дзень вернікі высцілаюць падлогі храмаў свежаскошанай травой, прыбіраюць кветкамі абразы, упрыгожваюць сцены бярозавымі галінкамі... Нават колер вопраткі святароў у гэты дзень зялёны — своеасаблівы сімвал адраджэння і новага пачатку. Лічыцца, у гэты дзень, калі Дух Святы сышоў на вучняў Хрыста, нарадзілася наша Царква.

Зелянінай здаўна было прынята ўпрыгожваць і ўласныя хаты і панадворкі. Галінкі дрэў уторквалі пад страху хаты, у дзверы хлява, ля варот... Нездарма ж у народзе гэты дзень і цяпер клічуць “Зялёнымі святкамі”. У даўніну на свята ладзілі карагоды, плялі вянкі, дзяўчаты хадзілі ў лес “завіваць” бярозкі, спявалі абрадавыя песні на будучы ўраджай і частаваліся. На Тройцу пяклі пірагі, караваі, мядовыя пернікі. На сталах было шмат зеляніны, круглы хлеб, мёд, вараныя яйкі і абавязкова яечня — сімвал сонца, бо лічылася, што ў гэты дзень вясна сустракаецца з летам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter