В стране стартуют новогодние благотворительные акции

Звычайны цуд

У краiне стартавала дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». Для таго, каб у пераднавагоднiя днi падарыць цяпло, клопат i ўвагу дзецям, якiя маюць у гэтым асаблiвую патрэбу. Валанцёры БРСМ i пiянеры павiншуюць выхаванцаў дзiцячых дамоў i прытулкаў, школ-iнтэрнатаў i прыёмнiкаў-размеркавальнiкаў, а таксама дзяцей у рэабiлiтацыйных цэнтрах i бальнiцах. Карэспандэнт «Р» даведаўся, якiя святочныя мерапрыемствы запланаваны падчас навагодняй дабрачыннай акцыi.


Свята ў кожным сэрцы

Ранiшнiкi i святочныя праграмы дабрачыннай акцыi «Цуды на Каляды» працягнуцца па 8 студзеня. Сiмвал акцыi, ужо традыцыйна, — чырвоныя рукавiчкi. Яны паказваюць iмкненне валанцёраў паклапаціцца пра дзяцей i людзей сталага ўзросту ў гэтыя святочныя днi.

— Сёлета, прытрымлiваючыся санiтарна-эпiдэмiялагiчных мер, мы арганiзуем ва ўсiх кутках краiны больш за 500 розных мерапрыемстваў для выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дамоў сямейнага тыпу, сацыяльна-педагагiчных цэнтраў, для дзяцей з абмежаванымi магчымасцямi, — патлумачыла старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.


Так, учора Магiлёўская абласная арганiзацыя БРСМ арганiзавала ва ўнiвермагу «Цэнтральны» акцыю «Ёлка жаданняў». Валанцёры ўпрыгожылi ёлку чырвонымi рукавiчкамi з напiсанымi на iх марамi выхаванцаў Клiмавiцкага, Крычаўскага i Чэрыкаўскага цэнтраў карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi. Стаць добрым чараўнiком, выканаўшы запаветную мару малых, можа любы наведвальнiк гандлёвага цэнтра.

17 снежня для выхаванцаў Баранавiцкага цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi валанцёры правядуць майстар-клас па вырабе дэкаратыўных ялiнак, упрыгожванняў, а таксама ўручаць дзецям салодкiя падарункi. А юныя пiянеры рыхтуюць тэатралiзаванае лялечнае прадстаўленне, сувенiры i дробныя вырабы для выхаванцаў Жыткавiцкага сацыяльна-педагагiчнага цэнтра з прытулкам. Добраахвотнiкi Наваполацкага гарадскога камiтэта БРСМ 27 снежня арганiзуюць у гарадскiм парку культуры i адпачынку дзiцячую дабрачынную праграму з катаннем малых на конях. 28 снежня валанцёры Нясвiжскага раёна падораць навагодняе вiншаванне «Час чараўнiцтва» выхаванцам Гарадзейскай дапаможнай школы-iнтэрната. Цяжкiх падлеткаў, якiя знаходзяцца ў прыёмнiку-размеркавальнiку для непаўналетнiх УУС Мiнаблвыканкама, павiншуюць з Новым годам валанцёры Мiнскай гарадской арганiзацыi БРСМ.

Сёлета будзе арганiзавана ва ўсiх кутках краiны больш за 500 розных мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».

Цуды на Каляды валанцёры падораць i адзiнокiм пажылым людзям. 24 снежня актывiсты БРСМ Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа перададуць вiдэавiншаванне з творчымi нумарамi i салодкiя пачастункi пажылым пацыентам Любчанскай бальнiцы сястрынскага догляду.

Усё лепшае — дзецям

Скарбонку пераднавагоднiх добрых спраў папоўнiць Усебеларуская акцыя «Нашы дзецi». Стартуе яна 10 снежня i будзе доўжыцца роўна месяц. Аргкамiтэт па правядзеннi мерапрыемстваў навагодняй дабрачыннай акцыi «Нашы дзецi» ў Мiнску ўзначалiў намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Iгар Петрышэнка.

Валанцёры БРСМ i пiянеры павiншуюць выхаванцаў дзiцячых дамоў i прытулкаў, школ-iнтэрнатаў i прыёмнiкаў-размеркавальнiкаў, а таксама дзяцей у рэабiлiтацыйных цэнтрах i бальнiцах.

Скарбонку пераднавагоднiх добрых спраў папоўнiць Усебеларуская акцыя «Нашы дзецi». Стартуе яна 10 снежня i будзе доўжыцца роўна месяц.

Падчас акцыi «Нашы дзецi» кiраўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў наведаюць дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы i дамы сямейнага тыпу, бальнiцы, апякунскiя i прыёмныя сем’i. Павiншуюць дзяцей з Новым годам i ўручаць падарункi, дапамогуць у вырашэннi праблем. Да дабрачыннай акцыi таксама далучацца грамадскiя аб’яднаннi i арганiзацыi. Навагоднiя мерапрыемствы пройдуць у традыцыйным фармаце, але абавязкова з захаваннем санiтарна-эпiдэмiялагiчных мер i сацыяльнага дыстанцыявання. Цэнтральныя ж падзеi акцыi «Нашы дзецi» — навагодняе свята ў Палацы Рэспублiкi i навагоднi баль у Палацы Незалежнасцi ў Мiнску. На iх запрошана каля чатырох тысяч дзяцей з усiх куткоў краiны.

ikras@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter