Звiняць цымбалы i гармонiк

Паставы сабралi на свой дваццаты фестываль аматараў народнай музыкi

Паставы сабралi на свой дваццаты фестываль аматараў народнай музыкi

Пастаўская зямля здаўна славiцца сваёй музычнай спадчынай i традыцыямi. I зараз iзноў над горадам льецца музыка — Паставы прымаюць XX Мiжнародны фестываль народнай музыкi “Звiняць цымбалы i гармонiк”. Пачаўшы свой шлях дваццаць гадоў таму, ён знайшоў шмат прыхiльнiкаў. Сёння фестываль адзiн са старэйшых i найбольш папулярных i цiкавых у прафесiйным плане. Шмат творчых адкрыццяў i новых iмён падарыла гэтае свята аматарам народнай музыкi. У мiнулыя гады госцi маглi пачуць нават венесуэльскiя гiтары i барабаны. Сёлета сваёй творчасцю парадуюць артысты з Расii, Украiны, Польшчы, Лiтвы, Латвii i з усiх куткоў Беларусi.

На тры днi горад звычайна пера-твараецца ў адну вялiкую святочную пляцоўку. “Горад майстроў”, музычна-тэатралiзаванае прадстаўленне “Пастаўскi баль”, конкурс “Пастаўская прыгажуня”, выступленне фольк-шоу-гурта “Малиновка-компани” i шмат яшчэ чаго — нiкому не давя-дзецца сумаваць. Святочныя мерапрыемствы адбудуцца на розных пляцоўках.

У Доме рамёстваў “Стары Млын” адкрыецца мастацкая выстава Напалеона Орды. Пройдзе мiтынг, прысвечаны 66-годдзю вызвалення нашай краiны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў з удзелам Нацыянальнага акадэмiчнага народнага аркестра Рэспублiкi Беларусь iмя I.Жыновiча. Адбудзецца конкурс калектываў i выканаўцаў на народных iнструментах “Хто каго?”.

Каля палаца Тызенгауза, мясцовай культурнай славутасцi, пройдзе тэатралiзаванае прадстаўленне “Музыка беларускiх палацаў i сядзiб” з удзелам ансамбля “Класiк-авангард”.

— Пастаўчане ганарацца сваiм фестывалем i заўсёды рады сустрэчам з новымi выканаўцамi i знакамiтымi майстрамi народнай музыкi, — расказаў старшыня райвыканкама Вiктар Гутараў. — Музыка i мастацтва аб’ядноўваюць самых розных людзей. А саюз сэрцаў мацнейшы за любыя палiтычныя i эканамiчныя альянсы. Мы ад душы зробiм усё, каб гасцям фестывалю было прыемна i ўтульна ў нас.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter