Зваротная сувязь

З чаго пачалася традыцыя правядзення ў краiне народных сходаў? Якiя пытаннi на iх выносяцца? Якiя яшчэ дзяржавы iдуць па такому шляху? На гэтыя i iншыя пытаннi адказвае кандыдат фiласофскiх навук, дацэнт кафедры тэорыi i гiсторыi права Беларускага iнстытута правазнаўства Леанiд НовiкаЎ.
— У нашай краiне прайшоў ужо III Усебеларускi народны сход. Якiя гiстарычныя паралелi можна правесцi?
— З даўнiх часоў урэгуляванне складаных праблем лiчыцца разумным вырашаць не вузкiм колам. У старажытных Грэцыi, Рыме, Скiфii iснаваў звычай вырашаць агульнанацыянальныя пытаннi на сходах грамадзян. На землях Беларусi ў перыяд уваходжання iх у Вялiкае княства Лiтоўскае таксама доўгi час iснавала народнае веча. Яно страцiла сваё значэнне толькi пры ўзмацненнi княжацкай улады. Гарадское самакiраванне на аснове магдэбургскага права часткова пераняло яго некаторыя элементы. Заўважым,  на Русi для вырашэння стратэгiчных пытанняў збiраўся Земскi сабор. Прычым у назве яго гучала: усяе Русi. У iм удзельнiчалi прадстаўнiкi ўсiх пластоў насельнiцтва i рэгiёнаў тагачаснай Расii. Гэта была прамая народная дэмакратыя.  Уласна новы цар, родапачынальнiк царскай дынастыi Раманавых, вылучаны на Земскiм саборы 1612 года. Народныя сходы, падобныя на старажытнарускае веча, iснавалi i ў iншых краiнах. У Францыi пачынаючы з XIV стагоддзя iснавалi Генеральныя штаты, якiя павiнны былi згладжваць супярэчнасцi памiж уладамi i дваранствам, а таксама iншымi саслоўямi. Напрыканцы XVIII стагоддзя, падчас Французскай рэвалюцыi, iх замянiў Канвент, якi ўяўляў сабой нешта сярэдняе памiж вечам i сённяшнiм парламентам краiны.
— Многiя краiны адышлi ад традыцый народнага веча i практыкi вырашаць такiм чынам важныя пытаннi дзяржаўнага жыцця. У чым прычыны гэтага?
— Па-першае, пры развiццi класавага грамадства групы людзей, якiя захапiлi дзяржаўную ўладу, не жадалi дзялiцца ёю з народам. Па-другое, ускладнялася сама працэдура з-за павелiчэння  колькасцi насельнiцтва: адна справа — сабраць некалькi тысяч чалавек, якiя валодалi ў племенi або старажытнай дзяржаве правам голасу, i зусiм iншая — мець справу з мiльёнамi грамадзян сучаснай дзяржавы. Сабраць iх адначасова ўвогуле немагчыма. Трэцяя прычына ў тым, што адукацыйны ўзровень насельнiцтва толькi ў другой палове XX стагоддзя дасягнуў высокай ступенi. У вынiку грамадзяне сталi рэальна разумець сутнасць ўскладнення агульнадзяржаўных праблем у эканомiцы, геапалiтыцы, ваеннай справе i г.д. i асэнсавана прымаць рашэннi на высокiм узроўнi.
— Дзе сёння сустракаюцца народныя сходы?
— У Швейцарыi, Iсландыi, Кiтаi i шэрагу iншых краiн. Напрыклад, у Кiтаi iснуе Усекiтайскi сход народных прадстаўнiкоў. Гэта — асноўная форма ўдзелу народа ў кiраваннi дзяржаўнымi справамi. Засноўваецца гэты iнстытут на прынцыпе дэмакратычнага цэнтралiзму, што гарантуе шырокiя дэмакратычныя правы грамадзян, забяспечвае цэнтралiзм i адзiнства ў ажыццяўленнi дзяржаўнай улады. Дэпутаты сходаў абiраюцца народам, яны адказныя перад народам i падкантрольныя яму. На сход сваiх прадстаўнiкоў дэлегуюць усе раёны, нацыянальнасцi, грамадскiя колы, класы i праслойкi насельнiцтва.
— З чаго пачалася ў нашай краiне сучасная традыцыя ўсеагульных сходаў?
— Пасля таго, як Беларусь стала незалежнай, было вырашана ўзмацнiць зваротную сувязь памiж уладай i народам. Для гэтага выкарыстаны больш прамы ўдзел жыхароў Беларусi ў кiраваннi дзяржавай. Першы такi сход прайшоў 19 лiстапада 1996 года, напярэдаднi рэспублiканскага рэферэндуму. Другi — 18 мая 2001 года, за некалькi месяцаў да прэзiдэнцкiх выбараў.
У заканадаўстве прадугледжаны працэс фармiравання Усебеларускага народнага сходу. Падставай для яго склiкання з’яўляецца артыкул 37-ы Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, у якiм запiсана: “...Непасрэдны ўдзел грамадзян у кiраваннi справамi грамадства i дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў i пытанняў рэспублiканскага i мясцовага значэння, iншымi вызначанымi законам спосабамi. У парадку, устаноўленым заканадаўствам, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь прымаюць удзел у абмеркаваннi пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця на рэспублiканскiх i мясцовых сходах”.
Варта падкрэслiць i яшчэ адну асаблiвасць арганiзацыi ўзаемадзеяння ўлады i народа ў Беларусi. У нас грамадзяне ўдзельнiчаюць у кiраваннi дзяржавай не толькi праз дэпутатаў Нацыянальнага сходу як выбарнага заканадаўчага органа i выбранне сваiх прадстаўнiкоў на Усебеларускi народны сход, але i з дапамогай актыўнага ўдзелу ў рабоце прафсаюзных, маладзёжных, культуралагiчных, патрыятычных i шматлiкiх iншых арганiзацый. Меркаваннi па асобных пытаннях жыццядзейнасцi дзяржавы ўсiх гэтых арганiзацый збiраюцца, абагульняюцца i служаць асновай для прыняцця кiраўнiчых рашэнняў, у тым лiку i для карэкцiроўкi заканадаўства.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter