По произведению «Мертвые души» собираются снять современный сериал

Зварот да класiкi

Раман Мiкалая Гогаля быў неаднаразова экранiзаваны. Прычым упершыню — яшчэ ў 1909 годзе. На гэты раз на шэдэўр пiсьменнiка замахнуўся расiйскi рэжысёр Рыгор Канстанцiнопальскi, якi летась экранiзаваў «Навальнiцу» Аляксандра Астроўскага. Па словах пастаноўшчыка, гэта будзе сучасная адаптацыя класiчнага твора. Цэнтральнага персанажа — аферыста Чычыкава — сыграе акцёр Яўген Цыганоў. Акрамя яго, у экранiзацыi будуць задзейнiчаны Алена Коранева, Аляксандр Робак, Дзмiтрый Дзюжаў, Мiхаiл Яфрэмаў i iншыя.

Фото  pixabay.com

Рыгор Канстанцiнопальскi расказаў каналу «Кино ТВ», што здымкi серыяла «Мёртвыя душы» павiнны былi пачацца ў маi-чэрвенi. Рэжысёр разлiчваў на цвiценне бэзу i яблынь. Аднак з-за пандэмii здымкi прыйшлося перанесцi на некалькi месяцаў. 

Канстанцiнопальскi прызнаўся таксама, што марыць зняць «Яўгена Анегiна» Аляксандра Пушкiна — так у свой час падзейнiчала на яго школьная праграма па лiтаратуры: 

— Я шмат гадоў пра гэта думаю. Але не разумею, як зрабiць гэта з дапамогай кiнамовы. Таму што, калi хтосьцi чытае за кадрам гэты выдатны тэкст, гэта не кiно, гэта тэатр ля мiкрафона.

mila@sb.by

pixabay.com
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter