Как школьники будут проводить свободное время на каникулах

Званок на адпачынак

24 снежня ў беларускіх школьнікаў пачаліся канікулы — яны прадоўжацца па 7 студзеня ўключна. Карэспандэнт «Р» даведалася, якія цікавыя мерапрыемствы чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у гэты час.

Акцэнт на зімовых канікулах надаецца спартыўнаму выхаванню дзяцей. 

На зімовых канікулах вялікі акцэнт надаецца спартыўнаму выхаванню дзяцей: установы адукацыі арганізавалі фіз­культурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і забяспечылі максімальную даступнасць спартыўных залаў, басейнаў, расказвае Святлана Са­зо­­на­ва, начальнік упраў­лення сацыяльнай і выха­ваўчай работы Акадэміі пасля­дыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі:

— Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў-2019 міністэрства рэкамендавала распрацаваць для школьнікаў экскурсіі на стадыёны і арэны, арганізаваць наведванне спаборніцтваў.

На 1 студзеня прыходзіцца знакавая дата — 100-годдзе з дня заснавання БССР. Дзяцей на канікулах больш дасканала пазнаёмяць з гісторыяй краіны — школьнікі змогуць наведаць адпаведныя выставы і экскурсіі. Таксама пры арганізацыі вольнага часу вучняў улічвалі тэматыку Года малой радзімы. Ва ўстановах адукацыі працягнуцца мерапрыемствы акцыі «Захаваем памяць на стагоддзі», якая спрыяе выхаванню патрыятызму. На канікулах мінскі «Кінавідэапракат» падрыхтаваў сеансы для сямейнага прагляду фільмаў: кошт квіткоў не будзе перавышаць 1,5 рубля, дадае начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец:

— Працуюць у час канікул і аздараўленчыя лагеры зімовага знаходжання. Бацькоўская даплата — ад 6 да 13 рублёў. Лагеры будуць дзейніць у рэжыме 7 дзён, бо важна забяспечыць занятасць дзяцей падчас працоўных будняў бацькоў.

matuzova@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter