Народная газета

Званок кліча на ўрок

Белыя банты, гальштукі-бабачкі і безліч рознакаляровых кветак у руках. Каля мільёна школьнікаў сабраліся сёння на ўрачыстыя лінейкі, каб паслухаць віншаванні з Днём ведаў і словы на дарогу — дарогу ў новы навучальны год. Для каго новы, а для каго і першы. За парты сёння сядаюць каля 110 тысяч першакласнікаў.

Фота Аляксандра Кушнера

Акрамя школ, з гэтага дня пачынаюцца заняткі і ў іншых установах адукацыі — ліцэях, каледжах, універсітэтах і гэтак далей. Усяго ў краіне дзейнічае каля васьмі тысяч аб’ектаў, у якіх працуюць прыкладна 450 тысяч педработнікаў, з іх 5,5 тысячы — маладыя спецыялісты. Заўважна, што з кожным годам сетка навучальных устаноў пашыраецца. Да прыкладу, сёлета былі адкрыты дзве школы-новабудоўлі і шэсць устаноў дашкольнай адукацыі.

Гэты навучальны год увогуле багаты на новаўвядзенні. Заняткі ў школьнікаў будуць пачынацца з 8.30 да 9.00 у залежнасці ад устаноў. Навучацца дзеці будуць па шэрагу новых падручнікаў. Да Дня ведаў выпушчана трыццаць вучэбных дапаможнікаў, яшчэ адзінаццаць убачаць свет у верасні-кастрычніку. Цікава, што іх можна не толькі патрымаць у руках, але і спампаваць з інтэрнэту. Усе новыя падручнікі маюць электронныя версіі і размяшчаюцца на Нацыянальным адукацыйным партале. Усяго на сайце можна знайсці больш за 400 вучэбных дапаможнікаў, а таксама перанесці на планшэт, e-book або іншы гаджэт, што значна аблягчае, у прамым сэнсе гэтага слова, будні школьніка. У межах праекта “Электронная школа” некаторыя класы, акрамя электронных падручнікаў, пяройдуць таксама на віртуальныя класныя журналы і дзённікі. Акрамя таго, у навучальным годзе 2017—2018 у праграме 7-га класа будуць скарочаныя ўрокі хіміі да адной гадзіны ў тыдзень, а вывучэнне матэматыкі ў школах і гімназіях зраўняецца да 5 гадзін.

Падчас Рэспубліканскага педагагічнага савета, у якім прынялі ўдзел больш за 800 чалавек, абмяркоўваліся і іншыя перамены, якія могуць чакаць беларускія школы: вяртанне да пяцібальнай сістэмы ацэнкі ведаў, замена выпускных экзаменаў комплексным агульнаадукацыйным тэстам, пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю і гэтак далей. Ці будуць рэалізаваныя гэтыя планы, пакажуць час і грамадскае абмеркаванне праектаў.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА
Фота Уладзіміра Шлапака
Фота Віталія Піваварчыка
Фота Віталія Піваварчыка
Фота Віталія Піваварчыка
Фота Аляксандра Кушнера
Фота Аляксандра Кушнера
1/
Фота БЕЛТА
Фота Уладзіміра Шлапака
Фота Віталія Піваварчыка
Фота Віталія Піваварчыка
Фота Віталія Піваварчыка
Фота Аляксандра Кушнера
Фота Аляксандра Кушнера
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости