Звінелі косы на «Спораўскіх сенакосах»

НА ПЕРШЫХ метрах усе каманды ідуць хутка, з кожным узмахам сталёвых кос набліжаючыся да пакуль яшчэ далёкага фінішу. Але раптам адзін з удзельнікаў інтрыгуючага спаборніцтва вырываецца наперад. Здалёк чуваць, як звініць яго каса, і трава кладзецца ў шырокі пракос. Балельшчыкі апладысментамі падбадзёрваюць касца. І вось ён, доўгачаканы фініш. Дыстанцыю даўжынёй сто і шырынёй тры метры — традыцыйная для адкрытага чэмпіянату па ручным сенакашэнні нізінных балот “Спораўскія сенакосы” — першай прайшла мясцовая каманда “Картузіяне”, у саставе якой Віктар Здановіч і Васіль Новік. Іх вынік — 13 хвілін 23 секунды.

На Бярозаўшчыне адбыўся чарговы адкрыты чэмпіянат сярод касцоў .

НА ПЕРШЫХ метрах усе каманды ідуць хутка, з кожным узмахам сталёвых кос набліжаючыся да пакуль яшчэ далёкага фінішу. Але раптам адзін з удзельнікаў інтрыгуючага спаборніцтва вырываецца наперад. Здалёк чуваць, як звініць яго каса, і трава кладзецца ў шырокі пракос. Балельшчыкі апладысментамі падбадзёрваюць касца. І вось ён, доўгачаканы фініш. Дыстанцыю даўжынёй сто і шырынёй тры метры — традыцыйная для адкрытага чэмпіянату па ручным сенакашэнні нізінных балот “Спораўскія сенакосы” — першай прайшла мясцовая каманда “Картузіяне”, у саставе якой Віктар Здановіч і Васіль Новік. Іх вынік — 13 хвілін 23 секунды.

Сёлета прыняць удзел у папулярным спаборніцтве, якое штогод праходзіць на Бярозаўшчыне і стала ўжо традыцыйным, пажадалі 15 каманд. Многія з іх абаранялі гонар свайго раёна, і варта адзначыць, што зрабілі гэта надзвычай дастойна.

У чэмпіянаце, які праходзіў на балотах побач з вёскай Здзітава, мераліся сіламі касцы з мясцовых СВК “Спорава”, ААТ “Пескаўскае”, СВК “Вінец”, рэспубліканскага заказніка “Званец”, што ў Драгічынскім раёне, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бярозаўскага райвыканкама, таварыства “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Нават беларуска-нямецкі дуэт быў прадстаўлены на спаборніцтвах. Трыццаціградусная спёка пасля толькі што прайшоўшай навальніцы не напужала іх удзельнікаў. З дыстанцыі не сышоў ніхто, як ні было цяжка. А тое, што пацягаць касу ў балотнай траве, сярод купін, — справа няпростая, было заўважна па адзенні касцоў, якое вельмі хутка станавілася мокрым ад поту.

У цяньку дрэў побач з сенакосамі працаваў выязны гандаль. У павільёнах можна было набыць бутэрброды і салодкія напоі, марожанае і кандытарскія вырабы, але найбольшым попытам у гарачы дзень, асабліва ў касцоў, карыстаўся хлебны квас, за якім стаяла чарга.

Пасля камандных спаборніцтваў касцы спаборнічалі і ў асабістым першынстве. І тут Віктар Здановіч пацвердзіў свой высокі клас.

Другую ступеньку пьедэстала ў камандным першынстве занялі Аляксандр і Міхаіл Дзецукі з рэспубліканскага заказніка “Званец” Драгічынскага раёна. Трэцяе месца — Мікалай Пашкевіч і Іван Равенька з СВК “Спорава”. Па ўмовах чэмпіянату, пераможцаў узнагародзілі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Акрамя таго, некаторыя ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі прызы сімпатый гледачоў.

На здымках: Андрэас ХАБЕРЛ (злева)  и Ян ПІЦЕРС прыехалі

на спаборніцтвы з Германіі; Каманда галоўных спецыялістаў Бярозаўскага райсельгасхарча  — Сяргей КРАЎЧУК (злева) і Сяргей ЛЕВАНЮК.

Аляксандр КУРЭЦ, «БН»

Фота Віталя РАІЦКАГА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter