Якiя найноўшыя тэхналогii ў стаматалогii прапануюць нашыя вучоныя

Зуб даеш?

Лячэнне бруксізму, капы для выпраўлення прыкусу, новыя метады імплантацыi, клетачныя тэхналогіі — у апошні час распрацоўкі нашых вучоных у галіне стаматалогіі развіваюцца на сусветным узроўні. Суседзi гэта даўно прызналi. Але што канкрэтна прапануюць пацыентам найноўшыя методыкі?

Бруксізм — вырашальная праблема.
фота bigbangpress.org

Лячэнне і дыягностыка пацыентаў з бруксізмам — складаная праблема. Яна звязана са скронева-ніжнясківічным суставам. Да ўрачоў звяртаецца вялікая колькасць хворых. Дапамога ўжо ёсць. Спецыялісты распрацоўваюць дыягнастычныя і лячэбныя методыкі.

Сяргей РУБНІКОВІЧ.
— У рамках гэтага праекта сумесна з БНТУ распрацаваны спецыяльны сенсорны датчык, які найбольш эфектыўна дазваляе ацаніць кантакты зубоў падчас змыкання і аказаць эфектыўную дапамогу, — расказаў нам загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі БелМАПА Сяргей Рубніковіч.

Актыўна сёння выкарыстоўваюцца 3D-методыкі вырабу спецыяльных кап для лячэння пацыентаў да іх поўнага аднаўлення.

Пасля шасцідзесяці гадоў колькасць пацыентаў з храпам скаладае 60—80%. Гэта звязана з павышанай масай цела, пабочнымі захворваннямі і стаматалагічнымі праблемамі. Распрацоўваецца лячэнне абструктыўнага апноэ ў сне. Гэта праект з РНПЦ оталарынгалогіі. Працуюць разам лор-спецыялісты і стаматолагі.

— Мы вырабляем спецыяльныя прылады па вылучэнні ніжняй сківіцы і нашэнні гэтых апаратаў, — зацікавіў Сяргей Рубнiковіч. — Вынікі па выкарыстанні ўнутрыротавых прылад паказваюць, што пацыенты літаральна праз 2—3 месяцы перастаюць храпці па начах.

А вось 3D-тэхналогіі ў дэнтальным пратэзаванні і выкарыстанне інавацыйных хiрургiчных шаблонаў — гэта проста цуд. Раней імплантат вызначалі па панарамным здымку. Сёння выкарыстоўваюцца тамографы для планіравання імплантаў. Спецыяльныя капы для выпраўлення прыкусу таксама планіруюцца на 3D-мадэлях.

Вялікі плюс у 3D-пратэзаванні — з'яўленне ўнутрыротавых сканераў. Атрыманне злепачнага адбітка раней дастаўляла дыскамфорт. Цяпер гэта спецыяльны датчык, які ўводзіцца ў рот. Лiтаральна на працягу некалькіх хвілін атрымліваецца якасны лічбавы адбітак. I яго магчыма бясконца трымаць у лічбавым варыянце, а адлітыя мадэлі не трэба гадамі назапашваць у зубных кабінетах медыкаў-артадонтаў.

Нядаўна нашы стаматолагі прапанавалі клетачную тэхналогію для лячэння парадантозу. Спецыялісты Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН распрацавалі бiятрансплантат на аснове мезенхімальных стваловых клетак.

Нашы стаматолагі імкнуцца адаптаваць і зрабіць таннейшай працэдуру. Тым больш што стаматалагічны турызм у краiне развіваецца.

drug-olya@yandex.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter