Сегодня вечером Игорь Крутой даст большой юбилейный концерт на «Минск-Арене»

Зорны вечар

Сёння ўвечары народны артыст Расіі Ігар Круты выйдзе на сцэну «Мінск-Арэны», каб парадаваць беларускую публіку і атрымаць ад яе віншаванні з юбілеем. Сваё 65-годдзе Ігар Якаў­левіч афіцыйна адзначыў 29 ліпеня, аднак, як во­дзіцца на эстрадзе, святкаванне расцягнулася на некалькі месяцаў.

Фота Аляксея Мацюша

Падчас візіту ў Мінск гэтым летам народны артыст прызнаўся, што рэдка ездзіць у туры. Выключэнне — юбілейныя гады. Традыцыя гэта склалася ў 1994-м.

— Добра памятаю свой першы творчы вечар дваццаць пяць гадоў таму. Гучалі «Ангел-хранитель мой», «Любовь, похожая на сон» і іншыя песні... Тады яны былі прэм’ерамі, цяпер гэта ўжо хіты. Што да цяперашняга тура, мне не хацелася будаваць праграму толькі на старых хітах. Будзе шмат новых работ, цікавых артыстаў, сюрпрызаў, — паабяцаў Ігар Круты.

Сёння маэстра выступіць на адной сцэне з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь. У творчым вечары артыста прымуць удзел Ірына Алеграва, Філіп Кіркораў, Ані Лорак, Мікалай Баскаў, Дымаш Кудайберген, Жасмін, Сяргей Лазараў, Дзіма Білан.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter