Победить в конкурсе «Маладыя таленты Беларусі» артистам помогли песни о войне

Зорны россып

Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» праводзіцца Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё для падтрымання маладых адораных артыстаў у розных жанрах музычнага мастацтва. Лаўрэатамі і прызёрамі папулярнага конкурсу ў розныя гады станавіліся Алёна Ланская, Юрый Дземідовіч, Дыяна Громава, Кірыл Ермакоў, Лідзія Заблоцкая, Надзея Місякова, Хелена Мерааі і іншыя.

radio1.by

Сёлета радыёконкурс прайшоў дзявяты раз і быў прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. Таму адной з умоў удзелу ў ім для эстрадных вакалістаў было выкананне кампазіцый на гэту тэму. У адрас арганізатараў, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, паступіла каля 400 заявак, у фінал прайшлі 157 канкурсантаў — 124 сольных выканаўцаў і 33 калектывы.

Фінальны тур конкурсу праходзіў у відэафармаце. Лепшых у шасці намінацыях выбірала прафесійнае журы на чале са старшынёй народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным. Так, уладальнікамі Гран-пры радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» сталі 14-гадовая мінчанка Анастасія Жабко (намінацыя «Эстрадны вакал»), 19-гадовы Аляксей Іардасопаль з Пінска (намінацыя «Інструментальная музыка») і яшчэ адна мінчанка — 16-гадовая Улада Філіповіч (намінацыя «Спадчына»). Усяго вызначаны 50 лаўрэатаў. Упершыню ў гісторыі конкурсу ёсць і дыпламанты. Традыцыйна прысуджаны спецдыпломы за «Творчую індывідуальнасць», «Яркае ўвасабленне песні на ваенную тэматыку», «Артыстызм» і гэтак далей.

Лаўрэаты змогуць прэтэндаваць на стыпендыі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter