Названы лучшие российские эстрадные исполнители

Зорны час

Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі агучыў вынікі апытання пра лепшых эстрадных выканаўцаў. Жаночы рэйтынг узначаліла 33-гадовая Паліна Гагарына. Упершыню спявачка заявіла пра сябе на тэлевізійным праекце «Фабрыка зорак — 2». Паліне на той момант было ўсяго 16 гадоў. Тым не менш юная спявачка змагла абыйсці сваіх канкурэнтаў і перамагчы ў шоу. Шматлікія прафесіяналы пазней прызнавалі Гагарыну самай моцнай спявачкай з усіх пераможцаў праекта. ­Пасля яна неаднаразова станавілася лаўрэатам прэстыжных конкурсаў, у тым ліку заняла другое месца на «Еўрабачанні-2015». Сёння Паліна — папулярная спявачка, настаўнік шматлікіх тэлевізійных шоу, актыўны блогер. У рэйтынгу Forbes Гагарына заняла сёлета другое месца сярод расійскіх блогераў у Instagram па заробку з прыбыткам 0,89 млн долараў. У топ-10 лепшых выканаўцаў Расіі ўвайшлі таксама Ала Пугачова, Валерыя, Святлана Лабада, Ларыса Доліна, Сафія Ратару, Ані Лорак, Алена Ваенга, Зіверт, Надзея Бабкіна.

Лепшым выканаўцам па выніках апытання стаў Філіп Кіркораў. 53-гадовага спевака называюць каралём поп-эстрады. І недарэмна. Ён шматразовы ўладальнік прэмій «Залаты грамафон», «Стопудовы хіт», «Авацыя», World Music Awards і многіх іншых. Да лепшых спевакоў айчыннай эстрады аднеслі таксама Мікалая Баскава, Сяргея Лазарава, Дзіму Білана, Льва ­Лешчанку, Рыгора Лепса, Стаса Міхайлава, Алега Газманава, Валерыя Меладзэ і Басту.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter