Рождественский оперный форум знакомит с лучшими образцами мирового искусства

Зорны час

Святочная атмасфера пануе ў гэтыя дні ў Вялікім тэатры Беларусі — ён прымае Х Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Адкрыўся юбілейны фестываль учора вечарам эпічнай операй Аляксандра Барадзіна «Князь Ігар» (рэжысёр Галіна Галкоўская, дырыжор Аляксандр Анісімаў). Прэм'ера спектакля ў нашым тэатры адбылася сёлета 15 верасня.

bolshoibelarus.by

Заўтра артысты Нацыянальнай оперы Украіны прадставяць у межах форуму спектакль «Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні. Гледачы павінны быць гатовымі да незвычайнага прачытання 200-гадовага твора. У адрозненне ад класічнага прадстаўлення, ва ўкраінскай пастаноўцы герояў оперы перамясцілі ў часе: Фігаро — на самакаце, незвычайныя касцюмы, дэкарацыі і аранжыроўкі.

У нядзелю, 15 верасня, Вялікі тэатр, паведамляе bolshoibelarus.by, прапануе разгадаць таямніцы ў оперы «Турандот» Джакама Пучыні. Партыю Калафа выканае Томас Пол з Аўстрыі, у ролі Ліу — Клаўдзія Канг з Карэі. На наступным тыдні 17 снежня на сцэну тэатра выйдзе ракавая цыганка са знакамітага твора Жоржа Бізэ «Кармэн» — Аксана Волкава. Кампанію ёй складуць адзін з вядучых тэнараў ЗША Адам Дзігель і саліст Латвійскай нацыянальнай оперы і Міхайлаўскага тэатра Яніс Апейніс.

Па традыцыі завершыць форум гала-канцэрт зорак сусветнай оперы. На адной сцэне збяруцца лепшыя выканаўцы з адзінаццаці краін. Сярод удзельнікаў вечара — Вераніка Брук з Ізраіля, Вінчэнца Кастанца з Італіі, Хелен Лепалаан з Эстоніі, Агнешка Рэхліс з Польшчы, Рык Фурман з ЗША, Ганна Бандарэнка з Украіны, салісты Вялікага тэатра Беларусі Аксана Волкава, Анастасія Масквіна і многія іншыя.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter