В Радошковичах Молодечненского района оставили след Янка Купала, Максим Танк, Язеп Дроздович и другие знаменитые белорусские деятели

“Зорная” зямля

Здаўна Радашковічы бы магніт прыцягвалі талентаў. У розны час тут жылі, вучыліся і працавалі знакамітыя пісьменнікі, мастакі, навукоўцы… Магчыма, паспрыяла гэтаму ўдалае размяшчэнне мястэчка — тут перасякаліся шляхі з Украіны ў Прыбалтыку, з Расіі ў Польшчу.

У гэтым касцёле ў 1882 годзе быў ахрышчаны Янка Купала.
tripmondo.com

Упершыню ўзгадваецца паселішча ў 1447 годзе ў сувязі з заснаваннем касцёла Святой Троіцы. Аднайменны каталіцкі храм узвышаецца тут і сёння, ён быў пабудаваны праз чатыры стагоддзі ў стылі класіцызму. Менавіта ў гэтым храме быў ахрышчаны ў 1882 годзе будучы пясняр Янка Купала. З Радашковіцкай зямлёй Івана Луцэвіча лёс сутыкаў і пазней. У 1903 годзе, пасля смерці бацькі, ён уладкаваўся пісарам да мясцовага следчага. А праз дзесяць гадоў у прысутнасці аўтара тут была пастаўлена знакамітая “Паўлінка”. Будынак пажарнай каманды, у якой адбылася падзея, захаваўся ў Радашковічах да нашых дзён. Мясцовыя жыхары не забываюць, што па іх зямлі некалі ступаў выдатны пісьменнік. Імем Янкі Купалы названа адна з вуліц, каля цэнтра культуры і адпачынку можна ўбачыць бюст песняра. А праз некалькі метраў стаіць гранітны валун, які ўшаноўвае памяць Ядвігіна Ш., яшчэ аднаго майстра слова. Камень устаноўлены каля будынка аптэкі, і гэта невыпадкова — Антон Лявіцкі працаваў у Радашковічах памочнікам аптэкара на працягу шасці гадоў. Да таго ж, Ядвігін Ш. ажаніўся тут са швачкай Люцыяй Гнатоўскай.

wikipedia.org

Захавалася ў Радашковічах і хата, дзе ў 1957—1962 гадах жыў і тварыў беларускі пісьменнік Аркадзь Чарны-шэвіч. Акрамя гэтага, у 30-х гадах ХХ стагоддзя ў Радашковічах жыў вядомы грамадскі і палітычны дзеяч, вучоны, публіцыст Браніслаў Тарашкевіч, працавала мастацкая студыя Язэпа Драздовіча, у беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны вучыўся Максім Танк. Радашковічы могуць ганарыцца і тым, што далі свету вядомага мастака-партрэтыста Іосіфа Аляшкевіча (1777—1830), празаіка і публіцыста Юльяна Гарайна (1821—1883). Сапраўды, пладавітая на таленты зямля.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter