«Зорка ўзышла над Беларуссю»

Рэспублiканскi конкурс маладых талентаў працягваецца

Пошук таленавiтай моладзi працягваецца

Рэспублiканскi конкурс маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» працягваецца. Адборачныя туры другога этапу прайшлi ўжо на Брэстчыне i ў горадзе Мiнску. Сёння, 24 лютага, цэнтрам конкурсных падзей стане Магiлёў. Чакаецца, што да 13 сакавiка конкурснае журы завiтае ва ўсе астатнiя абласныя цэнтры краiны.

Нагадаем, конкурс «Зорка ўзышла над Беларуссю», якi стартаваў летась у лiстападзе, заснаваны Мiнiстэрствам культуры, абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканкамамi сумесна з Мiнiстэрствам iнфармацыi, Белтэлерадыёкампанiяй, тэлеканаламi АНТ i СТВ пры ўдзеле Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi. У конкурсе на роўных удзельнiчаюць маладыя людзi ва ўзросце ад 16 да 31 года, аматары i прафесiяналы.

Творчыя спа­борнiцтвы праводзяцца па 12 на­мiнацыях — эстрадныя спевы; народныя спевы; аўтарская песня; размоўны жанр; сучасны танец; жывапiс i гра­фiка; скульптура; дызайн; дэкаратыўна-пры­к­ладное мастацтва; фатаграфiя; сацыяльная рэклама; рэжысура масавых свят, тэатралiза­ваных прадстаўленняў i шоу-праграм. Ацэньвае выступ­леннi ў кожнай з пералiчаных на­мiнацый кампетэнтнае рэспублi­канскае журы, у склад якога ўвахо­дзяць знакамiтыя дзеячы беларускага мастацтва.

Трэцi, заключны, этап конкурсу адбудзецца ў красавiку бягучага года. Яго фiнальным акордам стане гала-канцэрт пераможцаў, якi мяркуецца правесцi на адной са сцэнiчных пляцовак сталiцы.

На здымку: у час другога адборачнага тура ў Мiнску. Спаборнi­чаюць маладыя скульптары.

Фота: Валерий ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter