Лучшей актрисой десятилетия назвали Кристен Стюарт

Зорка экрана

Крыстэн Сцюарт усяго 29 гадоў. Але больш за палову жыцця яна здымаецца ў кіно. Артыстка пачала кар’еру ў 12 гадоў, зняўшыся ў трылеры Дэвіда Фінчэра «Пакой страху», дзе сыграла дачку гераіні Джодзі ­Фостэр. Шырокую вядомасць Сцюарт атрымала дзякуючы ролі Бэлы Свон у серыі фільмаў «Змярканне» па бестселеры Стэфані Мэер. Яна прымала ўдзел у такіх вядомых стужках, як «На злосць ворагам», «Персанальны пакупнік», «Ранэвэйс», «Анёлы Чарлі» і г.д. Сцюарт таксама з’яўляецца тварам модных брэндаў Chanel і Balenciaga, выступае ў якасці рэжысёра.

zastavki.com

У 2010 годзе актрыса была ўдастоена спецыяльнай узнагароды BAFTA у намінацыі «Узыходзячая зорка». У 2012-м часопіс Forbes назваў Крыстэн самай высокааплатнай актрысай. А некалькі тыдняў таму Галівудская асацыяцыя крытыкаў прызнала Сцюарт лепшай актрысай дзесяцігоддзя. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 9 студзеня 2020 года.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter