Зоркі падаюць не з неба

Брэсцкі атэль «Эрмітаж» стаў чацвёртай 4-зоркавай гасцініцай

Брэсцкі атэль «Эрмітаж» стаў чацвёртай 4-зоркавай гасцініцай.

Больш за год спатрэбілася, каб дабiцца гэтага статусу і нарэшце атрымаць сертыфікат Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі.

Чатырохзоркавая гасцініца павінна мець рэзервнае электрасілкаванне і забеспячэнне гарачай вадой. У нумарах павінны быць усталяваны ўваходныя дзверы з замкамі павышанай сакрэтнасці, кандыцыянеры. Таксама абавязковыя павышаная гукаізаляцыя, міні-бар і міні-сейф, люстэрка ў поўны рост і штодзённая змена бялізны.

Сёння акрамя «Эрмітажа» чатыры зоркі маюцца ў віцебскай «Лучосы», сталiчных гасцiнiц «Вікторыя» і «Мінск».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter