Соломенные пауки служили не только в качестве оберега

Золата пад столлю

Гэтыя залацістыя вырабы на працягу жыцця суправаджалі нашых продкаў. Павукоў падвешвалі над калыскай немаўляці, над маладымі падчас вяселля, пад столлю на самым ганаровым месцы — у чырвоным куце сялянскай хаты.



Плялі павукоў з саломы, збіраючы з мноства фігур у выглядзе пірамід або ромбаў. Распаўсюджаны былі і шарападобныя павукі, якія сваімі лапкамі-прамянямі нагадвалі сонца. Цікава, што першыя залацістыя абярэгі рабіліся напалову з саломы, напалову са зваранай бульбы. Сёння саламяныя павукі часта дэкарыруюцца ўпрыгажэннямі з паперы, нітак, стужак, пяра...



Лічылася, саламяны павук упрыгожвае дом, прыносіць дастатак, здароўе, засцерагае ад усяго нядобрага. Нашы продкі верылі, што ў яго павуціне «заблытваліся» ўсе няшчасці і хваробы, таму ў канцы года было прынята спальваць старых павукоў, а на змену рабіць новых. Але акрамя дэкаратыўнай і магічнай функцыі было ў павука і абсалютна практычнае прызначэнне. У саламянай канструкцыі жыў самы сапраўдны павук, у павуцінне якога траплялі назойлівыя цакатухі. Іншымі словамі, саламяны павук выконваў ролю мухалоўкі. Дарэчы, нашы суседзі-расіяне такія вырабы з саломы называлі «мушынымі хаткамі».



Гэтыя і іншыя цікавыя факты можна пачуць на выставе «Павукі» — загадкавыя канструкцыі з саломы» ў Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Вырабы для выставы перадало аматарскае аб’яднанне «Творчая скарбонка» сярэдняй школы № 200 Мінска. Унікальныя саламяныя павукі будуць экспанавацца ў Лідзе да сакавіка. Жадаючыя змогуць не толькі паглядзець на гатовыя канструкцыі, але і самастойна вырабіць падчас майстар-класа залацісты абярэг на памяць.

mila@sb.by

Фото lidanews.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter