Зноў знiжаны стаўкi

У трэцi раз знiжаюцца сёлета стаўка рэфiнансавання i ўлiковая стаўка Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. Яны зменшацца яшчэ на адзiн працэнтны пункт i з 5 мая складуць
У трэцi раз знiжаюцца сёлета стаўка рэфiнансавання i ўлiковая стаўка Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. Яны зменшацца яшчэ на адзiн працэнтны пункт i з 5 мая складуць 14 працэнтаў гадавых. Такое стала магчымым дзякуючы ўмацаванню беларускага рубля ў адносiнах да замежных валют, запавольванню iнфляцыйных працэсаў i шэрагу iншых прычын. Па звестках Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, у I квартале тэмп росту спажывецкiх цэн склаў 2,7 працэнта, або 0,9 працэнта ў сярэднiм за месяц (летась за такi ж перыяд ён быў 5,0 i 1,6 працэнта адпаведна). За першыя два тыднi красавiка ўзровень iнфляцыi склаў толькi 0,1 працэнта, што яшчэ раз сведчыць аб запавольваннi iнфляцыйных працэсаў. На фоне ўмацавання беларускага рубля i знiжэння тэмпаў iнфляцыi нанава ўстаноўленыя стаўка рэфiнансавання i ўлiковая стаўка Нацбанка па-ранейшаму забяспечваюць вышэйшую даходнасць дэпазiтаў у беларускiх рублях (асаблiва тэрмiновых) у параўнаннi са зберажэннямi ў замежнай валюце.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter