Знiчкi Айчыны: Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка

Сёння нас чакае падарожжа па мясцінах, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю слаўнага сына зямлі беларускай Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. А дапаможа здзейсніць гэтую віртуальную вандроўку новы творчы праект Уладзіміра Ліхадзедава — кніга “Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы”. Яна толькі што пабачыла свет у выдавецтве “Тэхналогія”, а днямі ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне адбылася прэзентацыя ўнікальнага альбома мінскага калекцыянера. Нарадзіўся будучы ваеначальнік, будучы кіраўнік паўстання 1794 года ў фальварку Мерачоўшчына паблізу Косава (цяпер горад Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). І было гэта на пачатку 1746-га ці напрыканцы 1745 года. Хрысцілі хлопчыка ў касцёле Косава. У 1754 годзе Тадэвуш вучыўся ў Берасці ў езуіцкім калегіуме. Затым — некалькі гадоў вучобы ў Любешаве (Новым Дольску). Тады гэта быў Пінскі павет, цяпер — тэрыторыя Украіны. Усе згаданыя мясціны ёсць на паштоўках, якія ўвайшлі ў кнігу. Лёс Тадэвуша Касцюшкі склаўся такім чынам, што вайсковую адукацыю ён атрымаў у Варшаве і Парыжы. А пасля вяртання з Францыі месца для службы ў Рэчы Паспалітай нашаму суайчынніку, на той час — дасведчанаму ваеннаму інжынеру-фартыфікатару, не знайшлося.
Сёння нас чакае падарожжа па мясцінах, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю слаўнага сына зямлі беларускай Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі.
А дапаможа здзейсніць гэтую віртуальную вандроўку новы творчы праект Уладзіміра Ліхадзедава — кніга “Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы”. Яна толькі што пабачыла свет у выдавецтве “Тэхналогія”, а днямі ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША ў Вашынгтоне адбылася прэзентацыя ўнікальнага альбома мінскага калекцыянера.

Нарадзіўся будучы ваеначальнік, будучы кіраўнік паўстання 1794 года ў фальварку Мерачоўшчына паблізу Косава (цяпер горад Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). І было гэта на пачатку 1746-га ці напрыканцы 1745 года. Хрысцілі хлопчыка ў касцёле Косава. У 1754 годзе Тадэвуш вучыўся ў Берасці ў езуіцкім калегіуме. Затым — некалькі гадоў вучобы ў Любешаве (Новым Дольску).Любешаў (Украіна). Былы манастыр піяраў, дзе з 1755 па 1760 год вучыўся Тадэвуш Касцюшка. 1920-я гг. Тады гэта быў Пінскі павет, цяпер — тэрыторыя Украіны. Усе згаданыя мясціны ёсць на паштоўках, якія ўвайшлі ў кнігу. Лёс Тадэвуша Касцюшкі склаўся такім чынам, што вайсковую адукацыю ён атрымаў у Варшаве і Парыжы. А пасля вяртання з Францыі месца для службы ў Рэчы Паспалітай нашаму суайчынніку, на той час — дасведчанаму ваеннаму інжынеру-фартыфікатару, не знайшлося. Касцюшка пакідае межы краіны і адплывае ў Амерыку, каб змагацца за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоній Англіі.
30 жніўня 1776 года ён падаў Кангрэсу свой “Мемарыял”. Спачатку афіцэр знаходзіўся ў чужаземным войску ў якасці валанцёра, а 18 кастрычніка таго самага года Кангрэс залічыў яго ў армію ў чыне палкоўніка. І амерыканцы не памыліліся. Ужо восенню 1776 года наш зямляк стварае сістэму ўмацаванняў на берагах ракі Дэлауэр, будуе форт Білінгспорт. У наступным годзе атрымлівае пасаду вайсковага інжынера ў Паўночнай арміі. Займаецца фартыфікацыяй гарадоў і вайсковых лагераў. Літаральна на ўсіх участках баявых дзеянняў Касцюшка праяўляе дальнабачнасць, паказвае сябе не толькі таленавітым вайсковым тактыкам, але і ваеначальнікам, здольным прадбачыць стратэгію дзеянняў. Асаблівую славу здабыў сабе палкоўнік у бітве пад Саратогай. У 1778 годзе Джордж Вашынгтан загадаў Касцюшку ўмацаваць форт Уэст-Пойнт. Як вынік — стварэнне магутнай цытадэлі.Кобрын. Помнік Т. Касцюшку. 1930 г.
У красавіку 1783 года вайна за незалежнасць закончылася падпісаннем Парыжскай мірнай дамовы. Вялікая заслуга ў паспяховым змаганні амерыканцаў за сваю свабоду належыць і нашаму земляку, якому ў тым жа 1783 годзе Кангрэс ЗША прысвоіў званне брыгаднага генерала. Атрымаўшы пажыццёвую пенсію і надзел зямлі ў 250 гектараў непадалёк ад горада Калумбус (штат Агаё), Касцюшка ўсё ж вярнуўся на радзіму. А ў Амерыцы і цяпер многія мясціны сведчаць пра повязь з гэтай краінай нашага суродзіча. На паштоўках з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава адлюстраваны помнікі ваеначальніку ў Вашынгтоне і Чыкага, “Дом Касцюшкі” ў Віноне-Лэйк, парк імя Касцюшкі ў Мілуокі, а таксама — школа імя ўраджэнца Беларусі і пошта, якія размешчаны ў горадзе Касцюшкі.
Дарэчы, забягаючы наперад, заўважу, што каштоўнасць кнігі Уладзіміра Аляксеевіча Ліхадзедава яшчэ і ў тым, што ён дапамагае здзейсніць падарожжа па мемарыяльных мясцінах.Кракаў (Польшча). Прысяга Тадэвуша Касцюшкі. 24 сакавіка 1794 г. З паштовак мы даведваемся пра тое, дзе, у якіх гарадах Польшчы, Украіны, Беларусі ў гонар ваеначальніка былі названы вуліцы, дзе ў Аўстраліі знаходзіцца гара Касцюшкі… Такія знаходкі дапамагаюць уявіць усю значнасць і шматаблічнасць постаці легендарнага кіраўніка паўстання 1794 года.
…Вярнуўшыся з ЗША, амерыканскі генерал атрымлівае прызначэнне ў армію Польшчы, хаця, як вядома, сам ён хацеў служыць у арміі Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 годзе генерал-маёр Касцюшка становіцца камандзірам адной з трох дывізій войска пад камандаваннем Юзафа Панятоўскага. Пад Фаставам, Жытомірам, Белаполем, Шапятоўкай, Астрогам, Дубнам ваюе з арміяй рускага цара. Атрымлівае чын генерал-лейтэнанта, узнагароджваецца ордэнам “Віртуці Мілітары”.Цар Павел І наведвае Т. Касцюшку ў турме І ўсё ж 30 ліпеня 1792 года наш зямляк падае ў адстаўку. Але патрыятычныя памкненні не пакідалі ўраджэнца Косава. Генерал шмат ездзіць па Польшчы, гарадах еўрапейскіх краін, гуртуе вакол сябе адданых ідэям свабоды і незалежнасці паплечнікаў. І ў хуткім часе ўзначальвае агульнанацыянальнае паўстанне. Пад камандаваннем Касцюшкі паўстанцы атрымліваюць шэраг перамог. У прыватнасці, пад Рацлавіцамі ў красавіку 1794-га… Літаральна дзясяткі старых паштовак раскрываюць перад намі даўнія падзеі. Рэпрадукцыі могуць служыць выдатнымі ілюстрацыямі не толькі на школьных уроках гісторыі. У Рацлавіцы красавіка 1794-га могуць зазірнуць усе, хто сур’ёзна вывучае ваеннае мастацтва. Можна толькі здагадвацца, якіх высілкаў каштавала калекцыянеру знайсці такія паштоўкі. Уладзімір Ліхадзедаў зборам матэрыялаў да альбома, прысвечанага Касцюшку, памяці пра славутага земляка, аддаў доўгія гады. Дзеля гэтага аб’ездзіў многія гарады, пабываў на розных аукцыёнах, кантактаваў з калекцынерамі самых далёкіх краін. У выніку да чытача прыйшло ўнікальнае выданне з “адрасамі Касцюшкі” па ўсім свеце.
Вашынгтон, Джэферсан і КасцюшкаЖыццёвы шлях героя ў апошнія гады жыцця быў ізноў звязаны з ЗША, а затым Францыяй, Швейцарыяй. Да меркаванняў Касцюшкі як вядомага палітычнага і ваеннага дзеяча прыслухоўваліся і яго праціўнікі. У 1815 годзе наш зямляк сустракаўся ў Швейцарыі з расійскім імператарам Аляксандрам I, па яго даручэнні вёў перамовы з князем Адамам Чартарыйскім у Вене. Памёр амерыканскі і польскі генерал у Салюры ў Швейцарыі. І гэты горад, таксама як і іншыя мясціны Швейцарыі (Біль, Люцэрн, Базель, Рыгі-Кульм, гара Пілятус), — на паштоўках з кнігі Уладзіміра Ліхадзедава. Дарэчы, на апошняй старонцы вокладкі адметнага з розных пунктаў гледжання выдання — словы вядомага ва ўсім свеце палітыка Збігнева Бжэзінскага (ён меў магчымасць пазнаёміцца з кнігай да яе выхаду ў свет): “Гэта — цікавы і пазнавальны расповед пра жыццё дзіўнага героя двух брацкіх народаў — беларусаў і палякаў, які змагаўся не толькі за іх свабоду, але і за свабоду амерыканцаў. Адданасць Касцюшкі правам чалавека, сацыяльнай справядлівасці і нацыянальнай незалежнасці — гэта вечнае сведчанне яго гістарычнай значнасці”. І гэта якраз даказвае кніга Уладзіміра Ліхадзедава “Тадэвуш Касцюшка на старых паштоўках і ў графіцы”.

Алесь Карлюкевіч
Паштоўкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter