Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Шэраг распрацовак, якія грунтуюцца на выкарыстанні сучасных лічбавых тэхналогій, дэманстравала на XXV Міжнароднай спецыялізаванай выставе “ТІВО 2018” у Мінску Нацыянальная бібліятэка

Знайсці. Прачытаць. Зразумець

У ліку ўдзельнікаў выставы “ТІВО” ў чарговы раз была Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Яе спецыялісты, як вядома, імкнуцца ісці ў нагу з часам. На калектыўным стэндзе дзяржорганаў і арганізацый бібліятэка прадставіла новы інтэрнэт-партал, прайшоў шэраг прэзентацый, гасцей выставы знаёмілі з інфарэсурсамі кнігасховішча, яго паслугамі.

У прыватнасці, з прэзентацыі “Адзін дзень жыцця інтэрнэт-партала” многія даведаліся пра віртуальныя сэрвісы, рэсурсы бібліятэкі. Тое зручна й для беларусаў замежжа: бо імі ж можна скарыстацца з любой краіны ў рэжыме 24/7. Дэманстраваліся на стэндзе навучальныя ролікі па рэсурсах і сэрвісах — анлайн-калекцыя відэаўрокаў, дзякуючы якім у простай і нагляднай форме можна знаёміцца з шматлікімі рэсурсамі ды сэрвісамі бібліятэкі. Яшчэ адна каштоўная “падказка” была для тых, хто шукае інфармацыю ў анлайн-версіі электроннага каталога: расказвалася пра ягоныя сэрвісныя магчымасці.

А ці ведаеце вы пра сэрвіс НББ “Электронная дастаўка дакументаў”? Нават і за акіянам ім карыстаюцца. Навукоўцаў, студэнтаў, аспірантаў, безумоўна, зацікавяць і такія сэрвісы, як рэдагаванне спісаў літаратуры да навуковых прац, падбор літаратуры па тэме ў аддаленым рэжыме: пра тое гаварылі на адпаведнай прэзентацыі. Ёсць у арсенале Нацыяналкі цяпер і такая паслуга, як праверка тэкстаў на плагіят — гэта вельмі хутка робіцца з дапамогай сучасных інфасістэм. Таму лепш такі жыць сваім розумам, ствараць арыгінальныя тэксты, чым “пазычаць” у некага.

Прэзентаваўся на “ТІВО 2018” і фактаграфічны інфарэсурс “Вучоныя Беларусі”: велізарная база дадзеных, у стварэнні якой удзельнічаюць больш за 30 арганізацый. 

Іван Іванаў

Голас Радзімы № 19 (3571), чацвер, 24 мая, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter