Знайсці святло і асалоду ў слове

Вось і адышло лета... Можна сказаць, што і наша лiтаратурная старонка была ў адпачынку. Спякотныя, гарачыя днi — неспрыяльныя для паэзii. Iншая справа восень, калi і халодны туманок, і грудок першага апалага лiсця разварушваюць натхненне, абуджаюць у душы штосьцi вельмi тужлiвае. Адным словам, час адцвiтання, час замiрання перад сезонам доўгiх дажджоў і слоты. А ў рэдакцыi тым часам шмат назбiралася вершаў, і вельмi прыемна адчуваць, што людзi самых розных узростаў і прафесiй прагнуць знайсцi святло і асалоду ў слове. Яно — той самы доктар, што супакойвае душу, адводзiць ад сэрца трывогi, у патрэбную хвiлiну суцяшае, а калi трэба, адорвае надзеямi і спадзяваннямi. Шчырае, ласкавае, добрае слова жыве з чалавекам у сяброўстве. I як гэта цудоўна, што многiя чытачы “Народнай газеты” сябруюць са словам, натхнёным, поўным самых розных пачуццяў. Пра гэта сведчаць тыя радкi, што прыйшлi ў рэдакцыю. Прааналізаваўшы вашы лісты, мы вырашылi адкрыць на нашай старонцы дзве рубрыкi: “Гумар” і “Вершы для дзяцей”. Але пакуль што пра прозу...

Ветэран Узброеных сіл Уладзiмiр Голуб, што жыве ў Мiнску, прыслаў на адрас нашай старонкi кароценькi, але вельмi цiкавы абразок “Мой родны кут...”, прысвечаны  125-годдзю з дня нараджэння нашага вялiкага песняра Якуба Коласа. Ён пiша, што яму было вельмi прыемна чытаць у “Народнай газеце” пра тое, як ушаноўвалi юбiлей волата нашай паэзii на Стаўбцоўшчыне, і што ён з радасцю даведаўся пра падрыхтоўку да выхаду дваццацiтомнага выдання поўнага збору твораў класіка айчыннай літаратуры. Прыемна яму было бачыць на здымку ў газеце сына Якуба Коласа Міхала Канстанцінавіча Міцкевіча і вельмі хацеў бы нешта даведацца пра ўнукаў. Тут мушу сказаць, што я асабіста добра знаёма з унучкай песняра — Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч і думаю, што неўзабаве ў яе можна будзе ўзяць інтэрв’ю спецыяльна для чытачоў “Народнай газеты”. А за гэты такі цёплы абразок Уладзіміру Голубу хочацца сказаць: “Вялікі дзякуй!”
І вось, нарэшце, перайду да паэзіі. Самыя цікавыя і дасканалыя ў сваім мастацкім выяўленні вершы сёння друкуюцца на гэтай старонцы. Тыя чытачы, што цікавяцца прыгожым пісьменствам, змогуць знайсці ў радках і філасофію быцця, і любоў да роднай мовы, і замілаванне нашай някідкай, але такой маляўнічай прыродай. Мне асабіста радасна, што ёсць некалькі вершаў для дзетак. Літаратура для дзяцей — асаблівы клопат нашых пісьменнікаў. Пагадзіцеся, што многія пакаленні менавіта на літаратурных творах вучыліся любові да сваёй зямлі, да ўсяго жывога, што жыве побач з чалавекам. Літаратура вучыць і выхоўвае лепшыя пачуцці. Мы ўсе жывём у камп’ютэрным стагоддзі, але без добрай, прыгожа аформленай дзіцячай кніжкі не абысціся і ў ім. Для дзесяцігадовага падлетка камп’ютэр — для гульні, што падлеткі найчасцей і робяць, а кніжка — для чытання. Таленавіты займальны твор развівае логіку, прывівае добрыя густы. І ў нашай літаратуры апошнім часам з’явілася шмат такіх твораў. Творчасць — і тайна, і спакуса. Вельмі часта дзеці і самі імкнуцца праявіць сябе ў творчасці.
Ліза Ліпай вучыцца ў 6 А класе ўздзенскай сярэдняй школы № 1, яна член раённага літаратурнага аб’яднання “Нёманец” і заўжды з нецярплівасцю чакае нашу літаратурную старонку, куды нярэдка прысылае свае вершы. “Летні ранак росны, ты такі дзівосны: свежы, прамяністы, чысты і празрысты...”, — безумоўна ж, у Лізы ёсць адчуванне слова, ёсць у яе паэтычныя здольнасці, якія могуць развіцца ў сапраўдны талент, але гэтым разам дасланы верш — няроўны. Над ім яшчэ трэба папрацаваць, што, напэўна, Ліза Ліпай і зробіць. Дапрацоўкі патрабуе і “Балада апошняга бою” Алеся Сакалова, які нічога не напісаў пра сябе, акрамя таго, што жыве ён у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, у вёсцы Баркалабава. У сваёй ранняй маладосці, калі я працавала ў рэдакцыі быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроў’я”, мне даводзілася прыязджаць у Баркалабава. Вёска прыгожая, а балада Алеся Сакалова вельмі шчымлівая: маці чакае сына з вайны, аднак ён не вяртаецца... “Расстралялі ранкам іх фашысты з танкаў, выкасілі хлопцаў чэргамі ва ўпор...” — балючыя радкі, але ў цэлым аўтару бракуе майстэрства, той самай літаратурнай школы, калі пачуцці ўмела апранаюцца ў дасканалую вершаваную форму. Мяркую, што ў Алеся Сакалова ўдача наперадзе!
Тое ж можна сказаць і пра вершы Святланы Бярозкінай з Гомеля, Лідзіі Траццяк з Івацэвіч, Аляксандра Шалака з Мінска, Яўгена Несцяровіча з Маладзечна. Вельмі душэўныя радкі, у іх гучаць сапраўдныя, вялікія, прыгожыя чалавечыя пачуцці, якія кранаюць і хвалююць, але строфы вершаў няроўныя. Паэзія — не толькі пачуцці, але яшчэ і праца, дзе шукаюцца вобразы і рыфмы, дзе вытрымліваецца рытміка. Без гэтага верш рассыпаецца, і нават вельмі ўдалыя асобныя радкі яго не ратуюць. А ўвогуле ўсім, усім, ад каго атрымліваем пранікнёныя лісты, якія тояць у сабе шмат дабрыні, чалавечай цеплыні і душэўнай прыгажосці, хочацца выказаць самыя шчырыя словы падзякі. Робіцца светла на душы, калі ведаеш, што недзе жывуць людзі, якія з дня ў дзень нясуць у жыццё святло, што яны поўныя сардэчнасці і таго душэўнага цяпла, якое заўсёды патрэбна свету.

Рэдакцыя “Народнай газеты” чакае новых вершаў, а я асабіста жадаю ўсім творчага плёну і шчаслівых дзён.

Аляксандр ШКУРЫН

Гэты заклік душою пачуў я
Неба сінь. Каласістыя нівы.
Дыванамі, усе ў кветках, лугі.
Птушак спевы ў гаях гаманлівых...
Маляўнічы мой край дарагі!

Ты чароўнаю песняю, казкай
Западаеш у струны душы.
Ты сваёй прыгажосцю і ласкай
Клічаш: “Вершы, паэмы пішы!”

Гэты заклік душою пачуў я,
І цяпер ён штодзённа гучыць.
І таму гэтак часта пачуцці
У вершы выліць гаючым карціць.

На плечы накінуўшы вечара сінь,
Да любых бярозак сваіх і асін
Я зноўку пайду на спатканне —
у гай.
Мне новыя вершы навеюць
няхай...

Михаил НОВИКОВ, г.Буда-Кошелево

Годы проходят... Давно отгремели
Грозные бури священной войны,
Но не забыты солдаты
в шинелях —
Славные воины нашей страны.

Пренебрегая в походах
невзгоды,
Смерть презирая, шли
в яростный бой.
Жизнью своей оплатили свободу,
Нашу свободу, живущий, с тобой.

Их миллионы погибли в горниле
Жутких сражений безусых ребят.
Скиньте же шапки у братской
могилы:
Здесь молодые герои лежат.

Нынче они в гимнастерках
из бронзы
На пьедесталах стоят под
ружьем,
Нас охраняют, чтоб женские
слезы
Из глаз не струились горячим
ручьем.

Кто же живыми пришел с поля
брани,
Спать без сражений не могут
уже —
Снится им, как укрепления
брали,
Иль высоту на другом рубеже...

Александр КОВАЛЕНОК

Лето
Дрожащий воздух, красок
многоцветье,
Синь озера виднеется вдали.
Пьянит великолепие земли —
Такое солнце светит раз
в столетье.

Прекрасной музыкой наполнена
душа
Природы — неземного рая.
И, с удивлением воспринимая,
Я наслаждаюсь ею не спеша.

Лукаво манит луговой ковер
Прилечь и слушать эти звуки.
Как будто дирижера руки
Гармонией наполнили простор.

Как ангелы, заслушавшись,
застыли
На небе без движенья облака,
Похожие на фрески с потолка...
Нас будто в храме всех
благословили.

Любовь и вечность
Ничто не вечно? Я не верю в это.
Мы с вечностью друзья,
а не враги.
Для каждого из нас есть место
где-то,
Поэтому себя не береги.

Кто бережется, тот в себя
не верит
И значит, не найдет свою звезду,
А наша жизнь здесь каждого
проверит,
Пока мы друг у друга на виду.

Нам все дано, и только нет
ответов.
За многое Господь нас всех
осудит,
Но если не читаете поэтов,
То вечности,
как и любви,
не будет.

Апрелю
В ручьи стекает талая вода,
Дрожит стекло небес, звенит
капель.
К нам с южным ветром прилетел
сюда
Непостоянный юноша-апрель.

И бойся: увлечение заманит.
Тогда в душе не будет красоты,
А девушка обыденною станет,
Еще вчера достойная мечты.

Ее славянских губ прикосновенье
Как поцелуй весны воспринимай.
И если исчезают все сомненья,
Желанию любви себя отдай.

Но берегись: любовь не всем
дана.
Другой весной проверится она.
Отчий уголок
Как не любить мой край
единственный,
Как не любить мой отчий уголок?!
Тут познавал я мир
таинственный,
И здесь рождалась каждая
из строк.

Искрятся серебром твои озера,
И неба синева так высока.
Как вязь национального узора,
Среди полей проносится река.

Ты поражаешь неземным
величьем,
Так ввысь стремятся стройные
леса!
О Родина, прекрасна ты
обличьем,
И велика навек твоя краса!

Вселенной
Какая благодать в подлунности
ночной!
Открытый звездный мир собою
восхищает
И привлекает нас, чарует
глубиной,
Холодной красотой величья
поражает.

И хочется взлететь, познать
покой нетленный,
Бескрайность этих звезд душою
обнимать,
Увидеть, ощутить всю красоту
Вселенной,
Чтоб именем твоим планеты
называть.

Нарочь
Рукой, скользящей по воде,
Я солнца блики собираю
И снова озеру бросаю
В искристом, радужном дожде.

До берегов так далеко,
Но не хочу к ним возвращаться
И воздух пью — не оторваться,
Как от кувшина с молоком.

Я здесь до неба дотянусь,
И мне не нужно крыльев даже:
Всю красоту свою покажет
Моя родная Беларусь.

Манит сапфирная среда,
А впереди такие дали...
Уходят все мои печали,
Как за моторкою вода.

Осенняя прогулка
Как хорошо, что молодостью
дышит
Моя строка... Еще скрипит
перо...
Идут дожди, но сердце их
не слышит.
А на висках давно уж серебро.

От буйства красок трудно
оторваться.
Лежит ковром опавшая листва.
Давно домой мне надо
возвращаться,
Но заманила речки синева.

Я перешел через мосток
горбатый —
Везде картинной осени пора...
И грусть моя, как старый пес
лохматый,
Уходит без оглядки со двора.

  Гумар

Лёля БАГДАНОВІЧ, г.Барысаў

Ахвяра кахання...
Як толькі сонейка прамень
Пакліча ў каляровы ранак,
Разбудзіць песняю мяне
Сусед блакітнавокі Франак.
Ён мае рыжыя вусы
І на цымбалах добра грае.
Ды за яго ўсе валасы
Мне Тэкля ўраз павыдзірае.
Бо дыхае яна даўно
На хлопца гэтага няроўна.
Маруся з Тэкляй заадно —
З малых гадоў яны сяброўкі.
А мне хоць галавой у вір —
Жыцця без Франака не бачу.
Што валасы? Куплю парык!
І гэтым вырашу задачу.

Уладзімір НІКУЛІН

Родная мова
Яна ўзвышалася дрэвам калісьці,
Яе карані ў мінулых вяках.
І слоў сваіх шматкаляровае лісце
Яна захавала, як разгорнуты
сцяг.
Яна недарэмна з бацькоўскаю
ласкай
Такім непаўторным напевам
гучыць,
Калі ажывае ў паданнях і казках,
Як свет, без якога нам нельга
пражыць.
У ёй і душа, і свядомасць народа,
Яго спадзяванні на велічны шлях,
І, як непазбежная наша свабода,
Яна адкрываецца ў нашых вачах.
І запаветам ствараюцца словы,
Якія раней адчуваннем былі,
Няма больш прыгожай і спеўнае
мовы,
Чым родная мова на нашай
зямлі.


 Вершы для дзяцей

Дарья КУРЗОН

Знакомство
Черненькая пуговка на
остреньком носу
Маленький пушистик,
словно кролик.
Рыженького песика я домой несу
Чудного ушастенького колли...
И морская свинка пятится,
как рак,
Что за морда длинная суется?
Хоть пищи, хоть фыркай,
не уйдет никак,
Видимо, привыкнуть к ней
придется.
Смотрят друг на друга оба зверя,
Пес подпрыгивая лает и скулит.
А морская свинка, глазам своим
не веря,
Ждет, когда пушистик убежит.

Алесь АБРАМОВІЧ
Ваня любіць тату
Татачка мой родны,
Татачка мой мілы.
Ты заўжды лагодны,
Самы мой любімы.

Ты на працу ходзіш
Кожны дзень ахвотна.
Усё ў доме робіш
З радасцю пяшчотнай.

Ах, каб з кожным годам
Такіх болей татаў,
Мы мацнелі б родам,
Меней было б стратаў.

Хлопчык маленькі
на лузе гуляе
Хлопчык маленькі на лузе гуляе.
Травы і кветкі з ахвотай збірае.
Добра і весела яму тут на волі:
Паветра духмянае ўдыхае даволі.
Будзе карысці ад гульняў ягоных.
Траваў сабраных светлых,
зялёных.
Прыемна на лузе, цудоўна
на полі.
Людзі пазайдзросцяць хлопчыка
долі.
Спрыяюць здароўю травы,
расліны,
Хлопчыка вабяць усе тут мясціны.
Ён не губляе час свой тут марна.
Хлеб свайго бацькі есць
не дарма.
Ведае хлопчык з маленства,
ад роду,
Працай упартай адстоіць
свабоду.
Шлях яму вольны праца
адкрыла —
Жыць будзе добра, весела, міла.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter