Каштоўны падарунак за супрацоўніцтва атрымаў ад галоўнага партнёра аграпрамысловага комплексу СВК «Маяк-Браслаўскі».

Знайшлi што трэба

Каштоўны падарунак за супрацоўніцтва атрымаў ад галоўнага партнёра аграпрамысловага комплексу СВК «Маяк-Браслаўскі»

Каштоўны падарунак за супрацоўніцтва атрымаў ад галоўнага партнёра аграпрамысловага комплексу СВК «Маяк-Браслаўскі»


КАЛІ старшынёй СВК «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна быў Герой Сацыялістычнай Працы Алег Валадзько, у гаспадарку завезлі нямала замежнай тэхнікі. Потым спатрэбіліся для яе і запчасткі. Надараліся выпадкі, калі за імі адпраўлялі… самалёт.


Гэты выпадак прыгадаўся пры наведванні СВК «Маяк-Браслаўскі» Браслаўскага раёна. Там на жніве ўпэўнена лідзіравалі камбайнеры Віктар Ваштаевіч і Міхаіл Іваноў на імпартных «Мегах-204». Машыны эксплуатаваліся ўжо дванаццаты год.


— І што, без паломак? — пацікавіўся ў галоўнага інжынера Івана Шпака. 


— Сур’ёзных не было, — адказаў той. — Зношваюцца рабочыя органы, мяняем. Сёлета, напрыклад, прывезлі два прывады нажа жняяркі і рэдуктар загрузкі бункера. Узялі ў Мінску на базе Белаграсэрвісу. Хутка даставілі адтуль на аўтамашыне.


Плённае супрацоўніцтва перадавога браслаўскага сельгаскааператыву і РА «Белаграсэрвіс» зарадзілася яшчэ пры Савецкім Саюзе, але асаблівы размах набыло ў апошнія гады. 


Больш палавіны сельскагаспадарчай тэхнікі тут узялі ў лізінг, у тым ліку 13 «МАЗаў», 3 пагрузчыкі «Амкадор», некалькі трактараў і камбайнаў. Сёлета, напрыклад, набылі адзін трактар «МТЗ» у лізінг і адзін выкупілі з растэрміноўкай на тры месяцы.


Не ўзнікае праблем з запчасткамі. На складах Белаграсэрвісу іх дастаткова як да айчыннай тэхнікі, так і замежнай.


— У аб’яднанні няма «левых» запчастак, як гэта надараецца нярэдка ў некаторых фірмах, — падкрэслівае Міхаіл Іваноў. — Белаграсэрвіс падтрымлівае сувязь напрамую з айчыннымі і замежнымі заводамі, часам адпускае тавар без папярэдняй аплаты, скажам, па гарантыйнаму пісьму. 


— Я еду ў Белаграсэрвіс, як дамоў, — дзеліцца ўражаннямі загадчык гаража Антон Варнэль. — Неаднойчы даводзілася звяртацца і ў суботу, нядзелю ці ствяты. Там заўсёды ёсць дзяжурныя, якія і выслухаюць, і знойдуць, што трэба. Дакументы аформяць хутка. Не магу не сказаць цёплых слоў у адрас Міхаіла Каротчыкава, Валерыя Радзівонава, а таксама тых, хто пайшоў на заслужаны адпачынак, — Уладзіміра Жука, Паўла Міхайлава.


Падзяку праз газету непасрэдна кіраўніку РА «Белаграсэрвісу» і яго калектыву прасіў перадаць старшыня СВК «Маяк-Браслаўскі» Рамуальд Шукель:


— Не заўсёды атрымліваецца паехаць у Мінск. Бывае, патэлефаную і па першаму званку выручаюць. Калі няма чаго на базе, то закажуць і прывязуць. Дзякуючы такой падтрымцы мы дабіваемся нядрэнных вынікаў як на хлебнай ніве, так і ў жывёлагадоўлі.


Задаволены супрацоўніцтвам з браслаўчанамі і РА «Белаграсэрвіс». Сведчаннем таму — каштоўны падарунак, атрыманы на «Белагра-2014» прадстаўнікамі «Маяка-Браслаўскага» ад рэспубліканскага аб’яднання.


СВОЕЧАСОВА разлічваюцца за пастаўленыя Белаграсэрвісам тэхніку, абсталяванне і запчасткі ААТ «Старыца-Агра» і «Ціміразеўскі» Капыльскага, «Крутагор’е-Петкавічы» Дзяржынскага, «Новае жыццё» Нясвіжскага, «Белавежскі» Камянецкага, СВК «Пархімаўцы» Бераставіцкага, эксперыментальная база «Натальеўск» Чэрвенскага, ДП «Стрэшынскі» Жлобінскага, фермерская гаспадарка «Шчуркі» Смалявіцкага раёнаў і іншыя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter