Знаёмы з кожнай каровай

На свеце ўсялякае бывае

У тыя, цяпер ужо далёкія, часы, якія сёй-той называе застойнымі, была вялікая мода на правядзенне разнастайных паказальных семінараў. Дык вось на адным з іх, які праходзіў у тагачаснай эксперыментальнай базе непадалёку ад сталіцы і быў прысвечаны пытанням развіцця малочнай жывёлагадоўлі, здарыўся такі выпадак.

Прыехала прадстаўнічая ўрадавая дэлегацыя, завітала на пашу, дзе знаходзіліся высокапрадуктыўныя каровы розных парод. Тлумачэнні даваў знаны вучоны, стары прафесар-заатэхнік.

Ён паказваў на тую ці іншую карову і ўпэўнена казаў:

— Карова Мілка — па трэцяй лактацыі дала пяць тысяч літраў малака за год, карова Зорка — па чацвёртай лактацыі дала шэсць тысяч літраў, карова Вясёлка — дала шэсць з паловай тысяч літраў малака…

Прафесар доўга яшчэ называў па клічках кароў, якіх бачыў упершыню, і ўказваў дакладныя лічбы надояў.

Кіраўнік дэлегацыі, адзін з намеснікаў міністра сельскай гаспадаркі, не вытрымаў і здзіўлена ўсклікнуў:

— Вось гэта сапраўдны прафесар: ведае ў твар кожную карову ў статку!

Міхась СЛІВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter