Знаёмы незнаёмец

Так можна выказацца пра абноўлены рэстаран «Спутник» у цэнтры гарадскога пасёлка Бешанковiчы...

Так можна выказацца пра абноўлены рэстаран «Спутник» у цэнтры гарадскога пасёлка Бешанковiчы. Нядаўна тут завяршыўся рамонт, пасля чаго нават старыя сцены галоўнага прадпрыемства грамадскага харчавання мясцовай спажыўкааперацыi змянiлi cвой выгляд. Ды i ўсё астатняе набыло сучасны змест.

Дарэчы, сваю падзяку ў кнiзе заўваг i прапаноў пасля наведвання рэстарана пакiнуў нядаўна нават госць з Бельгii. Але найбольш удзячных запiсаў ад падарожнiкаў i турыстаў з нашай краiны i Расii. Не толькi за смачныя стравы, але i за ўзорнае абслугоўванне. I надалей трэба рабiць стаўку на прафесiяналаў. Так лiчыць начальнiк аддзела грамадскага харчавання Бешанковiцкага райспажыўтаварыства Нiна Дзеусава.

Стараюцца кааператары, каб не толькi смачна накармiць наведвальнiкаў, але яшчэ каб гэты час спалучаўся ў iх з прыемным адпачынкам. Па выхадных i святочных днях у рэстараннай зале выступаюць дзiджэй цi адмысловыя музыкi. Вельмi падабаюцца гасцям шоу-праграмы самадзейных артыстаў раённага Дома культуры. А таму запiс на правядзенне сямейных урачыстасцей, карпаратыўных вечарынак i юбiлеяў ужо на два месяцы наперад.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter