Телеканал «Беларусь 2» представляет шоу «Три первых свидания» и ищет ведущих для молодежного интерактивного проекта «Пин_код»

Знайдзі другую палавінку

Пры спатканнi за адзiн вечар? У новым рамантычным праекце тэлеканала «Беларусь 2» гэта магчыма! На гэтым тыднi галоўная сямейная кнопка айчыннага тэлебачання прадставiла праграму, якая, як спадзяюцца яе стваральнiкi, дапаможа адзiнокiм сэрцам знайсцi сваю другую палавiнку. Паралельна ў пошуках знаходзiцца i сам канал «Беларусь 2». Гэтымi днямi ў Белтэлерадыёкампанii праходзiць кастынг для праекта «Хачу ў тэлевiзар». Прыз абяцаюць салiдны: месца вядучага ў галоўным маладзёжным тэлепраекце краiны.

Каб сустрэча запомнiлася надоўга, сцэнарысты праекта «Тры першыя спатканнi» выбралi самыя небанальныя варыянты для рамантычнага вечара. Напрыклад, майстар-клас па маляваннi.

Пара па парах

Галоўны герой праграмы «Тры першыя спатканнi» (няважна, мужчына гэта цi жанчына) цяпер адзiнокi. За плячыма няўдалы вопыт рамантычных або сямейных адносiн, якi пакiнуў непрыемныя ўспамiны, але не разбурыў веру ў лепшае i жаданне быць шчаслiвым. Яго ранейшыя спробы завесцi знаёмства нi разу не ўвянчалiся поспехам, але шанц змянiць усё раз i назаўжды пакуль не страчаны — пра гэта паклапоцiцца вядучая новага шоу Кацярына Бардо. Яна дапаможа ўдзельнiкам сабрацца з думкамi, каб нарэшце запрасiць на спатканне патэнцыяльную другую палавiнку. Па задумцы праекта, з падачы вядучай галоўны герой сустрэнецца з кожным з трох партнёраў, каб зразумець, наколькi яму цiкавы той цi iншы чалавек i цi ёсць шанц пабудаваць з iм гарманiчныя адносiны ў будучынi.

Тэматыка спаткання i лакацыi сустрэч заўсёды розныя, развiццё падзей непрадказальнае, а зыход будзе залежаць выключна ад дзеянняў, адкрытасцi i ўзаемных сiмпатый удзельнiкаў прэм’ернага рэалiцi-шоу. Сцэнарыст праекта Святлана Алiферка не ўтойвае:

— Працуючы над першымi выпускамi, наша здымачная група ў чарговы раз пераканалася, што рэальнае жыццё часам прапануе настолькi захапляльныя сюжэты, што яны могуць на першы погляд здацца нерэальнымi, проста немагчымымi. Напрыклад, адна з нашых гераiнь Iрына прызналася, што яе, як ёй здавалася, шчаслiвая сям’я распалася з-за каронавiруса: муж на час самаiзаляцыi пераехаў у загарадны дом i назад ужо не вярнуўся. Усё скончылася разводам. У другой гераiнi Алены адносiны з мужам разладзiлiся з-за таго, што ён быў «занадта iдэальны».

Рэжысёр праекта Герман Малышчыцкi, вядомы гледачам па праграмах «Пiн_код» i «Да пабачэння», не сумняваецца, што новае шоу абавязкова спадабаецца тэлегледачам:

— Як нам здаецца, нiшто не можа быць больш цiкавым, чым жыццё i людзi, якiя нас акружаюць. Наша праграма якраз пра гэта — пра падножкi, якiя часам ставiць лёс, i пра дробязi, якiя часта ператвараюцца ў вялiкiя праблемы або становяцца штуршком да рашучых дзеянняў.

Ракiроўка кадраў

Рэалiцi-шоу «Пiн_код», у сваю чаргу, шукае не толькi небанальныя гiсторыi, але i новых асоб. На днях стваральнiкi праграмы «Хачу ў тэлевiзар» i маладзёжнага iнтэрактыўнага праекта правялi першы сумесны кастынг, каб знайсцi iдэальнага тэлевядучага. Такiм, дарэчы, яшчэ шэсць гадоў таму быў прызнаны Герман Малышчыцкi. Нагадаем, у 2015 годзе на тэлеканале «Беларусь 2» прадставiлi рэалiцi-шоу «Хачу ў тэлевiзар», удзельнiкi якога на вачах ва ўсёй краiны спрабавалi сябе ў ролi тэлевядучых. 17-гадовы на той момант Герман Малышчыцкi стаў пераможцам праекта i сёння працягвае працаваць на «двойцы». Вядучы ўспамiнае:

— За гэтыя гады чаго толькi са мной не здаралася: кусала малпа, я скакаў у смокiнгу ў халодную ваду зiмой, удзельнiчаў у пагонi на машыне ДАI з мiгалкамi... Тэлебачанне — гэта накшталт маленькага, але вельмi насычанага жыцця, дзе кожны наступны дзень не падобны на папярэднi. Праект «Хачу ў тэлевiзар» дае людзям магчымасць пражыць гэтае жыццё i папрацаваць на тэлебачаннi.

Паўтарыць поспех Германа можа кожны. Узрост, вага, пол, нацыянальнасць — усё гэта не мае значэння, галоўнае — мець жаданне паказаць сябе свету. Патрабаваннi да прэтэндэнтаў простыя: граматная мова i адказнасць, магчымасць прыязджаць на прамыя эфiры «Пiн_кода» i ўдзяляць час падрыхтоўцы да праграмы, а таксама вясёлы характар i любоў да тэлебачання. Першы тур кастынгу ўжо завяршыўся, адабраныя прэтэндэнты крыху пазней працягнуць барацьбу за магчымасць весцi галоўны маладзёжны тэлепраект краiны. Але шанц патрапiць у тэлевiзар па-ранейшаму ёсць. Адпраўляйце свае рэзюмэ i матывацыйныя лiсты на электронны адрас канала: на  «Беларусь 2» любяць смелых i дзёрзкiх.

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter