Знайдзіце сябе ў тэатры

Мінск рыхтуецца да ІІІ міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама”, які пройдзе з 26 кастрычніка по 10 лістапада. Арганізатары мерапрыемства ўпэўнены, што фестываль раскрые майстэрства буйнейшых тэатраў Еўропы, стане адлюстраваннем усяго шматграннага творчага працэсу краін-удзельніц, прадставіць лепшыя ўзоры сусветнага тэатральнага мастацтва і нацыянальнай тэатральнай школы.

Нездарма фестываль будзе праходзіць пад дэвізам “Адкрыты фармат”. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць лаўрэаты міжнародных фестываляў і конкурсаў, лепшыя, шырока вядомыя тэатры з Польшчы, Літвы, Эстоніі, Германіі, Ізраіля, Казахстана, Расіі, Беларусі. Як паведаміў кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вадзім Дапкюнас, у рамках фестывалю адбудзецца і унікальны, не маючы аналагаў праект “Тэатр — On-line”. Выбар спектакляў беларускіх тэатраў для ўдзелу ў фестывалі ажыццяўляе экспертная група, у складзе якой вядомыя дзеячы тэатральнага мастацтва. Падчас фестывалю будзе працаваць міжнародны клуб крытыкаў, пройдуць творчыя сустрэчы з  вядомымі артыстамі з тэатраў краін-удзельніц, абмеркаванні спектакляў з удзелам журналістаў, майстар-класы сусветна вядомых рэжысёраў і драматургаў, а таксама навукова-практычная канферэнцыя “Тэатральны працэс на сучасным этапе”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter