Знакавыя дні нашага жыцця

Вясельныя юбілеі.

Вясельныя юбілеі.

У карагодзе святкавання дня вяселля кожны новы год быў прамаркіраваны сваім імянным знакам. Аднак асаблівым статусам карысталіся тры вясельныя юбілеі: дваццаціпяцігоддзе — сярэбраны юбілей, пяцідзесяцігоддзе — залатое вяселле і сямідзесяціпяцігоддзе — каронны юбілей. Але ў славянскай і найперш у беларускай народнай культуры самым галоўным лічыўся залаты юбілей у жыцці сямейнай пары.
Як правіла, залатыя юбіляры перадавалі свае заручальныя пярсцёнкі якой-небудзь новастворанай пары (сваім унукам або праўнукам) як сімвал даўгавечнасці, згоды, узаемаразумення. У сваю чаргу, маладая павінна была купіць новыя пярсцёнкі і падарыць іх бабулі і дзеду. Звычайна забаранялася ў адной і той жа сям’і спраўляць у адзін год два вяселлі, а вось у выпадку залатога юбілею было вельмі пажаданым прымеркаваць вяселле маладой пары да вяселля “патрыярхаў” свайго роду.
Святкавалі залатое вяселле ўсім родам. Сёння да такіх святкаванняў усё часцей далучаюцца мясцовыя органы ўлады — у загсах адбываецца ганаровая рэгістрацыя залатога вяселля.
Вясельныя юбілеі
Дзень шлюбу — Сапраўднае, Зялёнае вяселле.
1 год — Паркалёвае (марлевае)
2 гады — Папяровае
3 гады  — Скураное
5 гадоў — Драўлянае
6 гадоў — Цынкавае
7 гадоў — Меднае
8 гадоў — Бляшанае
10 гадоў — Ружовае
15 гадоў — Шкляное
20 гадоў  — Фарфоравае (Парцэляванае)
25 гадоў — Срэбнае
30 гадоў — Жамчужнае
35 гадоў — Палатнянае (льняное)
37 гадоў — Алюмініевае
40 гадоў — Рубінавае (Лалавае)
50 гадоў — Залатое
60 гадоў — Дыяментавае
65 гадоў — Жалезнае
67 гадоў — Каменнае
70 гадоў — Благадатнае
75 гадоў — Кароннае

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter