Знакавыя дні нашага жыцця

Шматвяковая гісторыя культуры кожнага народа нарадзіла ўніверсальны прынцып упарадкавання часу, які называецца каляндар.

Шматвяковая гісторыя культуры кожнага народа нарадзіла ўніверсальны прынцып упарадкавання часу, які называецца каляндар.

Яны бываюць розныя: месяцовыя — па фазах Месяца; сонечныя — у адпаведнасці з сонцастаяннямі і раўнадзенствамі. Каляндар — рэч цыклічная, структурна дакладна ўпарадкаваная, нязменная. Усе прадстаўнікі таго ці іншага этнасу або тыпу культуры адзначаюць кожнае свята як вялікую падзею.
Аднак у межах агульнанацыянальнага календара існуе яшчэ адзін каляндар, аснову якога складаюць сямейна-родавыя падзеі: нараджэнне дзіцяці, вяселле сына ці дачкі, смерць каго-небудзь з дамачадцаў. Кожная з гэтых падзей мела сваю ауру, характар падрыхтоўкі і правядзення, свой перыяд існавання. Напрыклад, на працягу года пасля смерці мужа яго жонка-ўдава не мела права мыць бялізну ў той дзень тыдня, у які ён памёр, каб “не замыць сваю долю”.
Дзень нараджэння. І ўсё ж, бадай, самай складанай была градацыя святкавання дзён нараджэння чалавека і ўшанавання дня вяселля. Яны ў нечым падобныя, а ў нечым розныя. Так, сярод дзён нараджэння ў народнай традыцыі асобным статусам надзяляліся 3 або 7 гадоў, калі дзіцяці давалі развязаць сваю пупавіну, якую клапатліва захоўвала маці, і па тым, як яно гэта зробіць, меркавалі аб здольнасцях чалавека. Лічылі: калі дзіця здолее развязаць засохлы вузельчык, то яно будзе майстрам на ўсе рукі: што не задумае, тое і зробіць. Калі ж вузел застанецца неразвязаным, чалавек будзе толькі марыць аб багацці, але яно так і застанецца марай. У гэтым жа ўзросце пачыналася размежаванне дзяцей у адзенні ў сувязі з полавай прыналежнасцю.
Разам з тым старэйшыя прадстаўнікі роду забаранялі святкаваць трынаццаты год (на падставе адмоўнага стаўлення да ліку 13), а таксама яшчэ тры незвычайныя даты. Не святкавалі 21-ы дзень нараджэння, не адзначалі 33 гады — той узрост, у якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос, і асабліва катэгарычна забаранялася святкаваць 40-годдзе. Гэты ўзрост лічыўся пераломнай мяжой у жыцці чалавека. Верылі: каб пражыць наступныя сорак год, не святкавалі саракавы дзень нараджэння.
А вось пачынаючы з 50-годдзя кожны юбілей чалавечага жыцця станавіўся ганаровай падзеяй для ўсяго роду. Юбілеі адзначалі шырока, пышна, з удзелам шматлікіх гасцей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter